33% жанчын, 40% дзяржслужбоўцаў. З каго склалі новае скліканьне Палаты прадстаўнікоў
Вынікі выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 8-га скліканьня зацьверджаныя адпаведнай пастановай Цэнтральнай выбарчай камісіі. Аб гэтым было заяўлена на пасяджэньні гэтага органа 1 сакавіка, паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк».