«Укладваюць чужыя каштоўнасьці ў неакрэплыя розумы». Мінінфарму даручылі заняцца блогерамі
![«Укладваюць чужыя каштоўнасьці ў неакрэплыя розумы». Мінінфарму даручылі заняцца блогерамі](https://gdb.rferl.org/47DEAE9B-7328-4765-8A46-BFBA018791CC_w800_h450.jpg)
Намесьнік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка даручыў Міністэрству інфармацыі Беларусі зьвярнуць увагу на дзейнасьць блогераў і караць іх за парушэньні заканадаўства. Пра гэта ён заявіў 12 сакавіка падчас пасяджэньня калегіі Мінінфарму.