МЗС Румыніі выклікала амбасадара Расеі пасьля апошніх заяў Масквы, што «румыны ня нацыя»
![МЗС Румыніі выклікала амбасадара Расеі пасьля апошніх заяў Масквы, што «румыны ня нацыя»](https://gdb.rferl.org/01000000-0a00-0242-be21-08dc466bf2ca_cx0_cy40_cw0_w800_h450.jpg)
Скандальныя заявы прадстаўнікоў Масквы сталі прычынай выкліку амбасадара ў штаб-кватэру румынскага Міністэрства замежных спраў. Там яму ўказалі на недапушчальнасьць падобнай рыторыкі.