Узброеная групоўка ў Нігерыі скрала яшчэ амаль 90 чалавек
![Узброеная групоўка ў Нігерыі скрала яшчэ амаль 90 чалавек](https://gdb.rferl.org/B8D9B9D7-BC30-4F68-8A40-18C0A9A362B4_w800_h450.jpg)
У Нігерыі ў панядзелак узброеная групоўка скрала як мінімум 87 чалавек у правінцыі Кадуна. Сярод захопленых ёсьць жанчыны і дзеці. Сьведкі паведамілі, што пяцёра палонных пазьней здолелі ўцячы і вярнуцца дадому. Лёс астатніх застаецца невядомым.