Як манастыр РПЦ у Беларусі ператварыўся ў бізнэс-холдынг
![Як манастыр РПЦ у Беларусі ператварыўся ў бізнэс-холдынг](https://gdb.rferl.org/01000000-0a00-0242-513a-08dc48245fe1_w800_h450.jpg)
Манастыр Рускай праваслаўнай царквы ў Беларусі стаў крыніцай шматмільённых даходаў і дапамагае расейскім салдатам, якія ваююць супраць Украіны. Гаворка пра Сьвята-Елізавецінскі манастыр, якім кіруе протаярэй Андрэй Лемяшонак. Сёньня журналісты зь «Бюро» апублікавалі расьсьледаваньне пра тое, як Сьвята-Елізавецінскі жаночы манастыр ператварыўся ў сапраўдны бізнэс-холдынг. Свабода паразмаўляла з аўтарам матэрыялу Алесем Ярашэвічам.