«Вясна» атрымала Прэмію ўнівэрсытэту Граца за дакумэнтаваньне парушэньняў правоў чалавека
Праваабарончы цэнтар «Вясна» ў складзе Міжнароднай плятформы для Беларусі па прыцягненьні вінаватых да адказнасьці атрымаў прэмію ўнівэрсытэту Граца ў галіне правоў чалавека за працу па дакумэнтаваньні грубых парушэньняў правоў чалавека і злачынстваў супраць чалавечнасьці.