На Тайвані адбыўся наймацнейшы за 25 гадоў землятрус
![На Тайвані адбыўся наймацнейшы за 25 гадоў землятрус](https://gdb.rferl.org/01000000-0aff-0242-a75e-08dc538555db_w800_h450.jpg)
На Тайвані раніцай 3 красавіка адбыліся наймацнейшыя за 25 гадоў землятрусы — магнітудай 7,5 і 6,6. Вядома як мінімум пра аднаго загінулага. Штуршкі адчуваліся на японскіх астравах Акінава і Міяка. На поўдні Японіі аб’явілі пагрозу цунамі, але празь некалькі гадзін яе адклікалі.