Стаў вядомы прысуд актывісту, якога затрымалі ў Расеі за аватарку зь бел-чырвона-белым сьцягам
Расейскага актывіста Дзьмітрыя Махава аштрафавалі на 2 тысячы рублёў за «дэманстрацыю экстрэмісцкай сымболікі». Нагодай стала аватарка Махава ва «ЎКантакце» зь бел-чырвона-белым сьцягам, піша тэлеграм-канал SOTA.