Кіраўнік Татарстану пасьля атакі дронаў: «Апомніцеся, ніхто нас не абароніць»
Кіраўнік (раіс) Татарстану Рустам Мініханаў пракамэнтаваў атаку бесьпілётнікаў на аб’екты ў Елабузе і Ніжнякамску, якая адбылася 2 красавіка. Ён заклікаў кіраўнікоў прадпрыемстваў не разьлічваць на сыстэму проціпаветранай абароны і бараніцца самастойна.