ЗША заклікалі Ізраіль да неадкладнага расьсьледаваньня расстрэлу ізраільскімі вайскоўцамі гуманітарнага канвою
2 красавіка стала вядома аб гібелі супрацоўнікаў няўрадавай арганізацыі World Central Kitchen у выніку ізраільскага авіяўдару па сэктары Газы. Заснавальнік арганізацыі, амэрыканскі шэф-кухар Хасэ Андрэс, паведаміў аб семярых загінуўлых і аб’явіў аб прыпыненьні працы ў анкляве.