У Арэнбурскай вобласьці Расеі ў выніку прарыву дамбы падтапіла больш за 2,5 тысячы дамоў, ёсьць загінулыя
У Орску Арэнбурскай вобласьці РФ прарвала дамбу. Агулам у рэгіёне ўжо падтопленыя 2556 жылых дамоў і 6886 прысядзібных участкаў у 102 населеных пунктах і 9 садова-агародніцкіх таварыствах, паведаміў урад вобласьці.