За аварыю з маршруткай пад Смалявічамі, у якой загінулі 13 чалавек, асудзілі інжынэра Менскага аблаўтатрансу
Суд у Жодзіна асудзіў галоўнага інжынэра аднаго з філіялаў ААТ «Мінаблаўтатранс» да 2 гадоў калёніі-пасяленьня — ён дапусьціў да ўдзелу ў дарожным руху няспраўны МАЗ, што ўрэзаўся ў маршрутку ў Смалявіцкім раёне ў лютым 2023 году.