У Грузіі вярнуліся да разгляду закону аб іншаземных агентах. У парлямэнт не пусьцілі журналістаў
У Грузіі з другой спробы пачалі абмеркаваньне праекту закону аб іншаземных агентах, распрацаванага па аналёгіі з расейскім. Год таму яго зьнялі з разгляду праз масавыя акцыі пратэсту, у выніку якіх адбыліся сутыкненьні з паліцыяй.