«Ізраіль справіцца». Былы мянчук, рэзэрвіст ізраільскага войска, — пра напад Ірану, вайну з ХАМАС і турму ў Беларусі
Як ураджэнцы Беларусі ў Ізраілі перажылі напад Ірану? Што яны думаюць пра тое, якім чынам магчыма спыніць эскаляцыю канфлікту на Блізкім Усходзе? Госьць Ганны Соўсь — ізраільцянін Аляксандар Фруман, ураджэнец Беларусі, які пайшоў добраахвотнікам у ізраільскае войска пасьля нападу ХАМАС.