У Беларусі — чарговы антырэкорд на рынку працы: у краіне не хапае 146,6 тысячы работнікаў
![У Беларусі — чарговы антырэкорд на рынку працы: у краіне не хапае 146,6 тысячы работнікаў](https://gdb.rferl.org/040a0000-0aff-0242-c79a-08da221be203_w800_h450.jpg)
У Беларусі працягвае расьці колькасьць вакансіяў. На 22 красавіка ў цэлым па краіне не хапае 146,6 тысячы работнікаў. Столькі прапаноў ад наймальнікаў разьмешчана ў агульнарэспубліканскім банку вакансіяў. Для параўнаньня: 25 сакавіка вакансіяў было амаль на 6 тысячаў менш.