«Топчуць крыжыкі, абразкі, зьбіваюць за рэлігійныя тату». Прадстаўніца «Хрысьціянскай візіі» пра зьдзекі зь вернікаў за кратамі
Пратэстанцкі прапаведнік Сяргей Мельянец, які наведваў практычна ўсе суды над палітвязьнямі, пасьля арышту вымушаны быў разам зь сям’ёй выехаць зь Беларусі. Празь якія выпрабаваньні за кратамі праходзяць палітзьняволеныя пастары, сьвятары, хрысьціянскія актывісты?