Часоваму паверанаму ў справах Беларусі ў Літве ўручылі ноту пратэсту за заяву Тэртэля пра дроны
Літоўскія ўлады адрэагавалі на заяву кіраўніка Івана Тэртэля на «Ўсебеларускім народным сходзе» пра тое, што Літва нібыта рыхтавала атаку дронамі па аб'ектах у Менску.