Пасьля ўцёкаў судзьдзі Шмыта ў Беларусь зьнікла і ягоная партнэрка. У Польшчы расказалі, адкуль яна
Алена К., зь якой судзьдзя Томаш Шмыт жыў да ўцёкаў у Беларусь, прафэсійна замялá сьляды ў інтэрнэце. Польскае выданьне Gazeta Wyborcza высьветліла, што яна паходзіць з украінскай вёскі ў Валынскай вобласьці, якая мяжуе з Польшчай і Беларусьсю.