Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Румас: „Вялікі камень” трансфармуецца ў тэхналагічны горад-спадарожнік Менска

 Кітайска-беларускі індустрыяльны парк „Вялікі камень” трансфармуецца ў тэхналагічны горад-спадарожнік Менска, заявіў прэм`ер-міністр Беларусі Сяргей Румас 3 красавіка на сустрэчы з намеснікам старшыні пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў (парламента) Шэнь Юэюэ, якая наведвае Менск.

„Дзякуючы сумеснай працы спецыялістаў Беларусі і Кітая парк ужо стаў месцам прыцягнення замежных інвестыцый, тэхналогій і людскіх рэсурсаў. У парку ўжо зарэгістраваныя 43 рэзідэнты, у тым ліку з ЗША, Еўрапейскага саюза, Ізраіля, Канады і Расеі. Таму зараз мы ўжо можам называць гэты парк не толькі беларуска-кітайскім, але і міжнародным”, — цытуе Румаса прэс-служба ўрада.

Паводле яго слоў, „правінцыя Чжэцзян, якая з`яўляецца малой радзімай Шэнь Юэюэ, сёння адзін з самых развітых з эканамічнага пункту гледжання рэгіёнаў, там размяшчаецца штаб-кватэра карпарацыі „Алібаба”. „З улікам рэбрэндынгу парку „Вялікі камень” былі б рады стварэнню ў парку субпарку правінцыі Чжэцзян, а таксама прыходу ў парк буйных высокатэхналагічных кампаній з вашай правінцыі”, — дадаў прэм`ер-міністр.

Кіраўнік урада таксама закрануў тэму рэгіянальнага ўзаемадзеяння, „якое павінна стаць лакаматывам развіцця беларуска-кітайскіх эканамічных стасункаў”. „У гэтым пытанні мы разлічваем на ваша спрыянне, улічваючы ваш вопыт кіруючай работы ў горадзе Ханчжоу”, — адзначыў Румас.

У прэс-службе звярнулі ўвагу, што сустрэча ва ўрадзе прайшла напярэдадні другога міжнароднага форуму „Адзін пояс і адзін шлях” у Пекіне. „На палях форуму пройдзе сустрэча лідараў Беларусі і Кітая, таму цяперашні візіт намесніка старшыні пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў у Мінску разглядаюць як этап падрыхтоўкі сустрэчы на вышэйшым узроўні”, — адзначаецца ў рэлізе.

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк „Вялікі камень” — тэрыторыя плошчай 91,5 кв. км за 25 км ад Менска з асаблівым прававым рэжымам, які забяспечвае камфортныя ўмовы вядзення бізнесу. Прыярытэтныя напрамкі развіцця: электроніка, біямедыцына, тонкая хімія, машынабудаванне і новыя матэрыялы.

З мэтай павышэння экспартнага патэнцыялу „Вялікага каменя” беларускія ўлады далі беспрэцэдэнтныя льготы рэзідэнтам індустрыяльнага парку. У прыватнасці, на ўвесь тэрмін дзеяння спецыяльнага прававога рэжыму (50 гадоў) рэзідэнт парку вызваляецца ад падатку на нерухомасць і зямельнага падатку. Акрамя таго, рэзідэнтаў парку дзяржава вызваліла ад выплаты падатку на прыбытак на працягу 10 гадоў з даты яго ўзнікнення.

У парку зарэгістраваныя 43 рэзідэнты. У найбліжэйшы час на базе парку плануецца стварыць інвестыцыйны фонд для падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу.

belapan.by

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *