Дзяржсакратар ЗША і жонка Трампа ўручылі прэміі «За мужнасьць» уцякачцы з кітайскіх «лягераў перавыхаваньня»
Сайрагуль Саўытбай, этнічная казашка з Сіньцзяну, зьбегла з Кітаю і стала адной з першых, хто распавёў пра «лягеры перавыхаваньня» і перасьлед, які зазналі мусульманскія меншасьці ў гэтай краіне. 4 сакавіка Саўытбай была ўзнагароджаная ў ЗША міжнароднай жаночай прэміяй «За мужнасьць».