За што Валянціна Мацьвіенка атрымала ордэн Скарыны?
Аляксандар Лукашэнка ўзнагародзіў Валянціну Мацьвіенку ордэнам Францішка Скарыны 3 красавіка 2019 году да яе 70-годзьдзя. Як сказана ва ўказе, «за значны асабісты ўклад ва ўмацаваньне дружалюбных адносін і разьвіцьцё супрацоўніцтва» паміж Беларусьсю і Расеяй.