Следчы камітэт заявіў, што загінулы Дзмітры Ўсхопаў меў у крыві шмат алькаголю і наркатычнае рэчыва
Следчы камітэт паведаміў, што канцэнтрацыя этылавага спірту ў крыві Дзмітрыя Ўсхопава, які памёр у навагоднюю ноч у шпіталі ў Рэчыцы, склала 4,3 праміле. Такая канцэнтрацыя адпавядае больш чым бутэльцы гарэлкі. Пры Ўсхопаве, паводле версіі СК, быў знойдзены пакецік з марыхуанай.