Менчуку далі паўтара года калёніі за ўдзел у двух маршах і абразу Лукашэнкі
31 сьнежня суд Заводзкага раёну Менску разгледзеў справу палітвязьня Яна Нікішкіна, абвінавачанага паводле ч. 1 арт. 368 (абраза прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь) і ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).