«Перапіска спынілася зусім і з усімі». Што цяпер адбываецца з палітвязьнямі ў турмах і калёніях
У Беларусі, па зьвестках праваабарончага цэнтру «Вясна», 1202 палітвязьні. Ужо некалькі месяцаў адміністрацыі турмаў і калёній блякуюць перапіску арыштаваных з блізкімі і сябрамі. «Перапіска спынілася зусім і з усімі», — сказала Свабодзе адна з валянтэрак, якая дзясяткамі піша лісты зьняволеным.