Дамоўленасці з Пуціным абмеркаваны на нарадзе ў Лукашэнкі
Адна з тэм нарады была прысвечана дамоўленасцям па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у пачатку тыдня. Гэта, у прыватнасці, работа над сумеснымі праектамі ў сферы імпартазамяшчэння, ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва. Уздымалася і пытанне будаўніцтва беларускага порта на расійскай Балтыцы.