Галоўнакамандуючы Ўзброеных сіл Украіны Валер Залужны паведаміў, што зь верасьня пад кантроль Украіны вярнуліся з-пад расейскай акупацыі больш за 3 тысячы квадратных кілямэтраў.
Мастака Андрэя Бусла затрымалі 9 верасьня, паведамляе «Вясна». У чым нагода і дзе знаходзіцца затрыманы, невядома.
Нагодай для нашай размовы зь Сяргеем Дубаўцом, беларускім аўтарам, рэдактарам, крытыкам і журналістам, стала выданьне кнігі «Гаспадыня восеньскага дому» Тацяны Сапач, якое ён уклаў пад 60-ы дзень нараджэньня паэткі, якая трагічна загінула ў 2010 годзе.
Алімпійскі чэмпіён Андрэй Арамнаў пажартаваў аб стане нацыянальнай каманды Беларусі ў цяжкай атлетыцы.
Энэргаблёк № 6 адключылі ад электрасетак сёньня ноччу ў 03:41. Яго рыхтуюць да астуджэньня і пераводу ў халодны стан.
Сёньняшняя Польшча ва ўяўленьнях Лукашэнкі — варожая, злая, хцівая, агрэсіўная хоць бы таму, што яна — жывы дакор, наглядны прыклад таго, якой пасьпяховай і заможнай магла б быць Беларусь, калі б ня ён.
На гэтым тыдні амэрыканскі дасьледчы цэнтар «Атлянтычная рада» (The Atlantic Council) зладзіў онлайн-дыскусію пад назвай «Ці можа ўкраінскі контранаступ пераламіць хаду вайны, якую вядзе Расея?».
Падзеі 11 верасьня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі