Мінфін: бюджэтам на 2023 год будзе прадугледжаны рост аплаты працы
"Традыцыйна сацыяльная сфера не будзе абдзелена. Ёсць заданне па росце аплаты працы. Пакуль папярэдне можна сказаць, што каля Br3 млрд на фонд аплаты працы будзе дабаўлена. З іх бюджэтнікам (без дзяржслужачых і ваенных) - больш за Br2 млрд. Гэта дазволіць недзе на 10 працэнтаў павялічыць базавую стаўку", - сказаў Юрый Селіверстаў.