Улады анэксаванага Расеяй Крыму заявілі, што заключылі кантракты на пастаўкі ў Беларусь прадукцыі на 2,6 млн даляраў
Улады анэксаванага Крыму ў 2022 годзе заключылі кантракты на пастаўку ў Беларусь прадукцыі на 183 млн расейскіх рублёў (каля 2,6 млн даляраў), паведаміла віцэ-прэм’ер — міністар фінансаў акупацыйнай адміністрацыі Крыму Ірына Ківіка.