Снег з дажджом, галалёдзіца, а 1 студзеня да плюс 10 градусаў. Сіноптыкі аб надвор'і на гэтым тыдні
На Раство 25 снежня надвор'е дало надзею, што апошні тыдзень снежня парадуе маразамі. Але пахаладанне аказалася нядоўгім і ўжо ў панядзелак чарговая сістэма атмасферных франтоў з Заходняй Еўропы прынясе больш цёплае атлантычнае паветра.