Даклад аб школьнай адукацыі ў Беларусі: улада выхоўвае ў дзецях «пакорлівасьць і ляяльнасьць»
У беларускіх школах сыстэмна выкарыстоўваюцца мэтады і формы адукацыі, якія суправаджаюцца прымусам, навязваньнем аднаго пункту гледжаньня, абразамі, запалохваньнем, заахвочваньнем культу сілы і мілітарызму, распальваньнем варожасьці ў дачыненьні да пэўных сацыяльных і нацыянальных груп.