Поглядамі на сучасную Беларусь абмяняюцца ў Нарвегіі
Славіст, даследчык беларускай літаратуры Арнольд МакМілін прэзентуе даклад «Беларуская палітыка і літаратура: Непадобныя, але пад адной коўдрай».
Artykuł Поглядамі на сучасную Беларусь абмяняюцца ў Нарвегіі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Адмысловая канферэнцыя пройдзе ў Арктычным ўніверсітэце гораду Тромсё. Сёння тут збіраюцца нарвежскія, фінскія, шведскія, нямецкія ды брытанскія навукоўцы. Сярод апошніх – славіст, даследчык беларускай літаратуры Арнольд МакМілін (Arnold McMillin), які прадстаўляе Школу славянскіх і ўсходнееўрапейскіх даследаванняў пры Універсітэцкім каледжы Лондана. Тэма ягонага дакладу гучыць як «Беларуская палітыка і літаратура: Непадобныя, але пад адной коўдрай».
Даклад будзе асвятляць узаемаадносіны рэжыму Лукашэнкі з сучаснымі аўтарамі. Будзе закранутае і моўнае пытанне. Кажа Арнольд МакМілін:
-Руская мова – гэта вельмі сур’ёзная пагроза. І ў першую чаргу Лукашэнка, наколькі я разумею, закрыў беларускія школы. Таму гэта подзвіг маладых пісьменнікаў, што тым не менш яны стараюцца пісаць па-беларуску, а не па-расейску.
Свой даклад пра ўзаемаадносіны рэжыму Лукашэнкі з сучаснымі аўтарамі прафесар Арнольд МакМілін прэзентуе ў Тромсё заўтра, 8 верасня. А завершыцца канферэнцыя «Погляды на сучасную Беларусь» выступам беларускага музыкі Аляксандра Ільюкевіча, які працяглы час жыве ў Лондане.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Поглядамі на сучасную Беларусь абмяняюцца ў Нарвегіі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.