Галоўнакамандуючы ўкраінскім войскам пацьвердзіў удары па авіябазе ў Крыме і апісаў магчымыя сцэнары вайны
Галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Ўкраіны генэрал Валер Залужны заявіў, што Ўкраіна нанесла «сэрыю пасьпяховых ракетных удараў» па расейскіх аб’ектах у анэксаваным Крыме, у тым ліку па аэрадроме Сакі.