ЗША заклікалі рэжым Лукашэнкі вызваліць усіх палітвязьняў і правесьці новыя выбары
Выступаючы 15 верасьня на паседжаньні Рады АБСЭ, амбасадар ЗША ў АБСЭ Майкл Карпэнтэр заявіў, што прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 году не былі «ні свабоднымі, ні справядлівымі», і што рэжым сыстэматычна парушаў правы чалавека і асноўныя свабоды беларусаў і злоўжываў імі.