Палітвязьня Сьцяпана Латыпава на два гады пераводзяць на турэмны рэжым
У судзе Івацэвіцкага раёну 15 верасьня адбыўся суд па замене Сьцяпану Латыпаву пакараньня на больш жорсткае, паведамляе Вясна. На пасяджэньні, акрамя судзьдзі, пракуроркі і супрацоўніка папраўчай калёніі, прысутнічаў і прадстаўнік Івацэвіцкага райвыканкаму ў якасьці назіральніка. Пры гэтым суд заслухоўваў ягоную думку па кожным пытаньні. Латыпаў адразу хадайнічаў, каб на працэсе ў якасьці сьведак выступілі начальнік прамысловай зоны і намесьнік начальніка калёніі Сьвірыд, але суд адмовіў. Вядома... Читать дальше...