Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Вільня падчас Калядаў

У Новым годзе Вільня адзначае сваё 700-годдзе. І ўжо напрыканцы 2022 года горад пачаў здзіўляць сваіх жыхароў і турыстаў размахам і шыкоўнай падрыхтоўкай да свята.

На галоўную ялінку, якая сёлета паўстала на Кафедральнай плошчы ў выглядзе торта з 700 свечкамі і дэкаратыўнымі люстрамі літоўскія ўлады выдаткавалі 232 тысячы еўра. Але трэба зазначыць, што яны ў сваю чаргу сэканомілі на ялінцы на Ратушнай плошчы.

Замест яе там паўстаў са снегу і лёду сімвал горада так званы жалезны воўк з легенды пра ўтварэнне Вільні. Дарэчы, добрая забава для дзетак. Ён стаіць на снежнай гары, з якой дзеці яшчэ і катаюцца. А пасля разам з дарослымі робяць сэлфі на фоне казачнай істоты.

Як заўжды радуе людзей сваімі ўпрыгожаннямі самая турыстычная і насычаная кавярнямі вуліца Сціклю. Штогод на Каляды ў горадзе праходзіць конкурс на лепшае ўпрыгожванне ўстаноў і кавярняў. Дэкор тычыцца адпаведнай тэмы, сёлета была тэма ўтульнасці. Першае месца ў гэтым годзе заняла дэкаратыўная інсталяцыя на месцы былой Лукішскай турмы, другое – ялінка ў чыгуначным парку, трэцяе – вустрычны бар “Пяшчотная крэветка” з ялінкай, сабранай з вустрычных ракавін.

Уздоўж Кафедральнай плошчы праходзіць святочны кірмаш, дзе прадаюцца розныя сувеніры, прысмакі і напоі.

А побач з ім паўстаў святочны прыпынак, ад якога ад’язджае калядны цягнік. На ім бацькі разам з дзеткамі могуць праехаць пад калядную музыку цягам 20 хвілін па асноўных вуліцах Вільні і палюбавацца прыгажосцю святочнага горада.

Не будзем раскрываць усіх святочных прапановаў і паказваць усю прыгажосць Вільні. Пакінем на пасля, каб зацікавіць вас, дарагія сябры, наведаць прыгожую сталіцу Літвы, якая пачынае адзначаць свой маштабны юбілей ужо ў студзені наступнага года. Мяркуецца, што сёлетні фэст святла, з якога звычайна пачынаецца святкаванне юбілею горада, уразіць жыхароў і гасцей Вільні яшчэ больш за мінулыя гады.

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Вільня падчас Калядаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *