«Маршы народнага трыбуналу», міс Беларусі на волі. Найважнейшае за 20 сьнежня
Найважнейшыя навіны 20 сьнежня.
Найважнейшыя навіны 20 сьнежня.
Рон Клайн, кіраўнік апарату абранага прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна, адказаў на пытаньні пра тое, якім будзе адказ будучай адміністрацыі на масіўную хакерскую кампанію, у арганізацыі якой падазраюць Расею.
У Наваполацку 20 сьнежня было дзіцячае сьвята, пасьля якога затрымалі Дзеда Мароза і яшчэ аднаго чалавека.
Нідэрлянды, Бэльгія, Аўстрыя і Італія 20 сьнежня паведамілі пра тое, што яны спыняць прымаць авіярэйсы зь Вялікай Брытаніі ў сувязі з паведамленьнямі пра распаўсюд у Англіі новага штаму каранавірусу.
У Берасці 20 сьнежня акцыя пратэсту «Марш народнага трыбунала» прайшла ў цэнтры і адным з мікрараёнаў, паведамляе БелаПАН.
Былы палітвязень Мікалай Аўтуховіч знаходзіцца ў СІЗА ў Менску. Адвакату пакуль не дазволілі зь ім сустрэцца.
Горадзенцы гулялі па цэнтры гораду ў адзеньні белага і чырвонага колераў, выходзілі ў мікрараёнах зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, гукалі «Жыве Беларусь!». Невялікія маршы выйшлі ў мікрараёнах. Некалькі чалавек затрымалі.
Гурт Trubetskoy выставіў на Youtube відэа на песьню «Воля» на словы Аляксандра Памідорава.
У Менску ўпершыню за доўгі час не закрывалі станцыі мэтро, не адключалі мабільны інтэрнэт, сілавікі не перакрывалі дарогі.
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі пракамэнтавала затрыманьне ў менскім мікрараёне Лебядзіны мужчыны з дочкамі 6 і 8 гадоў, а таксама таты, якога забралі ад вазка з 9-месячным дзіцём.
У ініцыяванай Сьвятланай Ціханоўскай «Адзінай кнізе рэгістрацыі злачынстваў» апублікаваны першы сьпіс 28 матэрыялаў праверкі.
Эўразьвяз 17 сьнежня ўвёў новы пакет санкцый у дачыненьні да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі. У сьпіс увайшлі некалькі буйных дзяржаўных прадпрыемстваў, сілавікі і набліжаныя да Лукашэнкі алігархі.
У Менску і іншых гарадах Беларусі праходзяць дваровыя шэсьці ў рамках чарговай штонядзельнай акцыі пратэсту — «Маршу народнага трыбуналу».
Адзін з каардынатараў фонду дапамогі рэпрэсаваным BYSOL Андрэй Стрыжак пракамэнтаваў заявы Сьвятланы Галузы ў сацсетках і ў эфіры тэлеканалу «Беларусь-1».
На пытаньне, ці не зьбіраецца яна зьяжджаць за мяжу, «Міс Беларусі — 2008» адказала: «Я нават ня думаю пра гэта, я люблю сваю краіну, хачу тут жыць і працаваць».
Суботняя сустрэча суседзяў у менскім мікрараёне Лебядзіны скончылася затрыманьнямі бацькоў зь дзецьмі.
Сярод 87 прозьвішчаў ёсьць імёны былой выкладчыцы МДЛУ Натальлі Дулінай і дзейнага супрацоўніка ўнівэрсытэту Юрыя Стулава.
«Міс Беларусі-2008», былая прэс-сакратарка футбольнага клюбу «Дынама» (Берасьце) Вольга Хіжынкова выйшла пасьля 42 дзён адміністрацыйнага арышту.
Міністэрства аховы здароўя апублікавала афіцыйную статыстыку COVID-19 на 20 сьнежня.
20 сьнежня «Міс Беларусь — 2008» Вольга Хіжынкова мусіць выйсці на волю пасля 42 сутак арышту.
Людзі ў Менску і іншых гарадах Беларусі зьбіраюцца ў калёны і «ланцугі салідарнасьці».
Памежнікі тлумачаць, якія абмежаваньні дзейнічаюць у сувязі з пандэміяй COVID-19.
У Беларусі сёньня праходзяць нядзельныя маршы пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў. Свабода вядзе онлайн-рэпартаж падзеяў.
Амэрыканская кампанія SpaceX запусьціла сакрэтны спадарожнік вагой амаль сем тонаў і коштам мільярд даляраў.
Прычына — хуткае распаўсюджваньне новага штаму каранавірусу