Ператрус і затрыманьні ў «Прэс-клюбе», арцыбіскупу Кандрусевічу дазволілі вярнуцца ў Беларусь. Найважнейшае за 22 сьнежня
Ператрус і затрыманьні ў «Прэс-клюбе», арцыбіскупу Кандрусевічу дазволілі вярнуцца ў Беларусь. Найважнейшае за 22 сьнежня
Ператрус і затрыманьні ў «Прэс-клюбе», арцыбіскупу Кандрусевічу дазволілі вярнуцца ў Беларусь. Найважнейшае за 22 сьнежня
Парлямэнт Чэхіі 22 сьнежня ўхваліў падаўжэньне на 30 дзён (да 22 студзеня) надзвычайнага становішча, якое павінна было скончыцца 23 сьнежня.
Некалькі тыдняў таму былы кіраўнік ураду Беларусі Андрэй Кабякоў узначаліў расейскую вугальную кампанію «Сибуглемет». Ён быў прэмʼер-міністрам Беларусі ў 2014-2018 гадох
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў закон, які дазваляе былым кіраўнікам дзяржавы станавіцца пажыцьцёвымі сэнатарамі
«Беларускія навіны» апублікавалі інтэрвію з маладым менчуком, які нядаўна вярнуўся з тэрміновай службы ва ўнутраных войсках. Ён распавёў, што адбывалася ў самыя гарачыя дні пратэстаў па іншы бок барыкад
Палітвязень Ігар Лосік працягвае галадоўку ў Жодзінскай турме № 8.
Пра гэта паведаміла Апостальская нунцыятура ў Беларусі (амбасада Ватыкану).
Рэдактар сайта «Наше мнение» палітоляг Валерыя Касьцюгова тлумачыць, чаму Менск не ваюе за цану на газ і ня ўзгадвае пра «падатковы манэўр», і заяўляе, што калі раней прадметам нянавісьці народу быў толькі Лукашэнка, то цяпер беларусы пабачылі, што ўся дзяржава няправільна ўладкаваная.
У Беларусі 22 сьнежня зьявіліся яшчэ два палітычныя зьняволеныя.
Кіраўнік МЗС Беларусі Ўладзімер Макей сёньня пагаварыў праз тэлефон зь міністрам замежных спраў Швайцарыі Ігнацыё Касісам.
Апостальскі нунцый у Беларусі Антэ Ёзіч не выключае, што мітрапаліт Менска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч можа вярнуцца ў Менск да Калядаў.
У суд зьвярнуліся 16 чалавек. Большасьць зь іх аспрэчваюць звальненьне, таксама людзі патрабуюць ад заводу імя Казлова кампэнсацыі маральнай шкоды памерам 1000 рублёў.
Кірыл Паўлавец, якому выставілі абвінавачаньні ў арганізацыі масавых беспарадкаў, захварэў на каранавірус і трапіў у шпіталь. Ён пачуваўся дрэнна з пачатку сьнежня.
Вядучыя прадстаўнікі Эўрапарлямэнту зьвярнуліся да Вялікай Брытаніі з заклікам у сувязі зь цяжкай эпідэмічнай сытуацыяй працягнуць дзеяньне часовага пагадненьня, паводле якога цяпер ажыцьцяўляецца гандаль Брытаніі з ЭЗ.
22 сьнежня сілавікі прыйшлі да шэрагу супрацоўнікаў незалежных мэдыя ў розных рэгіёнах Беларусі.
У Ерэване на плошчы Рэспублікі 22 сьнежня праходзіць акцыя пратэсту апазыцыі, якая абвясьціла агульнанацыянальны страйк, піша армянская служба Радыё Свабода. Тысячы людзей з «Руху за выратаваньне Айчыны», які стварылі 16 апазыцыйных партый, патрабуюць адстаўкі прэм’ер-міністра Нікола Пашыньяна.
22 сьнежня перастала выходзіць на сувязь сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады Ксенія Луцкіна.
Кангрэс ЗША прыняў маштабны законапраект, які ўключае пакет дапамогі ў сувязі з каранавірусам коштам 900 мільярдаў даляраў і штогадовае фінансаваньне ўраду аб’ёмам 1,4 трыльёны даляраў
22 сьнежня ў тэлеграм-канале «Баста» зьявілася раней неапублікаванае відэа з пратэстаў у Беларусі. Паводле чытача каналу, які даслаў відэа, яно зьнятае 10 жніўня 2020 году падчас разгону акцыі пратэсту ў Берасьці.
Пытаньне зь вяртаньнем у Беларусь кіраўніка каталіцкай царквы Тадэвуша Кандрусевіча будзе вырашана, заявіў журналістам кіраўнік МЗС Уладзімер Макей.
Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей прыгразіў эўрапейскім краінам перагледзець шэраг праграм Эўразьвязу, якія дзейнічаюць у Беларусі пры амбасадах.
Сілавікі праводзяць вобшукі ў офісе журналісцкай арганізацыі і кватэрах яе супрацоўнікаў.
22 сьнежня 79-гадовую мянчанку Ларысу Соўсь пакаралі штрафам у 810 рублёў за нібыта ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 6 сьнежня. Гэта ўдвая болей за яе пэнсію.
Суд Ленінскага раёну Менска абвясьціў прысуды ў справе аб блякаваньні дарогі 13 кастрычніка ў менскім мікрараёне Серабранка. Тады адбылася сутычка аднаго з кіроўцаў з пратэстоўцамі.
Канфіскаваныя 67 мільёнаў цыгарэт, 88% зь іх было выраблена ў Беларусі