19255 хворых на COVID-19, 112 памерлых. Пазбавілі акрэдытацыі пасьля сюжэту пра каранавірус. Вынікі 6 траўня
Мы сабралі для вас навіны зь Беларусі і сьвету, датычныя каранавірусу, за 6 траўня
Мы сабралі для вас навіны зь Беларусі і сьвету, датычныя каранавірусу, за 6 траўня
Дзяржаўнае агенцтва БелТА зьвярнулася да пасла Расеі ў Беларусі Дзьмітрыя Мезенцава з пытаньнем пра сюжэт расейскага Першага фэдэральнага тэлеканалу «Правядзеньне масавых мерапрыемстваў прывяло да рэзкага пагаршэньня віруснай сытуацыі ў Беларусі». Пасьля гэтага сюжэту Міністэрства замежных спраў Беларусі пазбавіла акрэдытацыі здымачную групу Першага каналу. Невядома, ці быў пасол ужо паінфармаваны пра гэта, калі адказваў на пытаньне. Дзьмітрый Мезенцаў спачатку сказаў, што ня справа кіраўніка дыпмісіі ... Читать дальше...
У сталіцы Армэніі Ерэване 9 траўня будуць зачыненыя ўсе дарогі, якія вядуць да парку Перамогі і ваеннага пантэону «Ераблур», каб не дапусьціць збору людзей на Дзень Перамогі.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведамляе ў сваім Тэлеграм-канале, што затрыманых зьбівалі.
Расейскі Першы канал 6 траўня раніцай выдаў у эфір сюжэт пра складаную эпідэміялягічную сытуацыю ў Беларусі.
У Гомлі памерла 21-гадовая навучэнка мэдыцынскага каледжу. Родам яна з Туркмэністану. Адміністрацыя каледжу адмаўляецца ад камэнтараў.
Памёр сузаснавальнік нямецкага музычнага гурту Kraftwerk Флёрыян Шнайдэр, паведамляе часопіс Billboard. Піянэру электроннай музыкі было 73 гады, ён хварэў на рак.
Мэдычныя супрацоўнікі, якія працуюць падчас пандэміі каранавірусу, апублікавалі фота сваіх разьліковых лісткоў за красавік.
За 12 дзён, што я тут ляжу, у маім аддзяленьні каранавірус знайшлі мінімум у чатырох чалавек. Траіх перавезьлі, а адну не пасьпелі — яна памерла ў рэанімацыі.
Ўвечары 6 траўня гурт «Крама заграў у жывым эфіры акустычны канцэрт «Зацемнены блюз».
У Менску і Магілёве ўвечары 6 траўня сабраліся некалькі дзясяткаў чалавек — прыхільнікаў аўтара каналу «Страна для жизни» блогера Сяргея Ціханоўскага.
У Берасьці 6 траўня затрымалі блогера Сяргея Пятрухіна. Ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня Ленінскага РАУС Берасьця, напісаў Свабодзе паплечнік Пятрухіна Аляксандар Кабанаў.
У Віцебскім абласным шпіталі 4 траўня ад пнэўманіі з каранавірусам памёр дырэктар Глыбоцкага хлебазаводу, дэпутат райсавету Алег Толкач, паведамляе Tut.by. Мужчыну было 64 гады.
Нават дэмаграфічныя асаблівасьці дзьвюх краінаў — значная доля людзей сталага веку ў Швэцыі — пры ўсім жаданьні ня могуць растлумачыць розьніцу амаль у 30 разоў у колькасьці памерлых ад каранавірусу
У гісторыю Беларусі і беларускай літаратуры навечна ўпісаны адзін зь першых беларускіх паэтаў ХІХ стагодзьдзя, выпускнік Віленскай мэдыка-хірургічнай акадэміі Францішак Савіч, які тройчы ўцякаў з расейскага зьняволеньня і загінуў у змаганьні з эпідэміяй халеры.
Сын гамяльчанкі Аксаны Шаўчэнка ня надта любіць вучыцца ў школе. «Перанос канікулаў і карантын натхнілі мяне стварыць онлайн-праект „Няшкола“, дзе мой сын нарэшце захацеў вучыцца», — кажа прадпрымальніца.
Пасьля двух дзён перасьледу на дарогах Беларусі 6 траўня міліцыя затрымала youtube-блогера, аўтара канала «Страна для жизни» Сяргея Ціханоўскага. Гэта адбылося на кальцавой дарозе каля Магілёва.
Найвышэйшая нямецкая футбольная ліга можа аднавіць гульні ў гэтым месяцы, паведаміла агенцтва Associated Press.
Раней дзяржсакратар ЗША казаў пра існаваньне «агромністых доказаў» таго, што новы каранавірус SARS-CoV-2 паходзіць зь лябараторыі ў кітайскім Ухані.
Маскоўскія ўлады закупілі сотні тысяч экспрэс-тэстаў на антыцелы да каранавірусу, паведаміўшы, што яны з Галяндыі. Аднак насамрэч тэсты былі кітайскай вытворчасьці, а іх дакладнасьць — далёкая ад заяўленай.
Краіны пачынаюць паслабляць локдаўн – паглядзім, якія абмежаваньні яны ўводзілі ад пачатку.
Live Aid: COVID-19, 10 траўня, ад 12:00 на Youtube і сайце «Эўрарадыё».
Прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі пацьвердзіла наяўнасьць станоўчых проб на каранавірус у некалькіх афіцэраў Заходняга апэратыўнага камандаваньня.
Рэйтынг ухваленьня дзейнасьці прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна ў красавіку зьнізіўся да гістарычнага мінімуму. Такія дадзеныя тэлефоннага апытаньня «Лявада-цэнтру».
Свабода паглядзела, як узнагароджваюць удзельнікаў Другой усясьветнай вайны ў Беларусі і ў суседзяў.