+902 выпадкі COVID-19, агулам 39 858. 219 памерлых. Вынікі 28 траўня
Мы сабралі для вас навіны зь Беларусі і сьвету, датычныя каранавірусу, за 28 траўня.
Мы сабралі для вас навіны зь Беларусі і сьвету, датычныя каранавірусу, за 28 траўня.
Рэпартаж зь Іўя, дзе маскі зрабілі абавязковымі, а потым перадумалі.
27 траўня суд Жлобінскага раёну прызнаў грамадзянскую актывістку Ліяну Шубу вінаватай у «актыўным удзеле ў несанкцыянаваным мітынгу супраць улады». Яе пакаралі штрафам — 270 рублёў.
Старшыню Асацыяцыі сяброўства «Швайцарыя – Беларусь» Маргарэт Кінэр Нэлен узнагародзілі ордэнам Францыска Скарыны. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандар Лукашэнка, піша Interfax.by.
Колькасьць амэрыканцаў, якія ад пачатку каранавіруснай эпідэміі зьвярнуліся па дапамогу па беспрацоўі, перавысіла 40 мільёнаў.
Няўдалая перадача назвы прывяла да кпінаў у адрас футбольнай каманды, якая гуляе ў чэмпіянаце Беларусі — насуперак пандэміі. Але беларуская мова мае свой традыцыйны альфабэт лацінку, ёй штучная трансьлітарацыя не патрэбная. Пагатоў напярэдадні 100-годзьдзя Слуцкага збройнага чыну.
Чэхія атрымае ад Эўразьвязу больш як 19 мільярдаў эўра.
Амэрыканская кампанія Moderna дамовілася аб павелічэньні паставак ліпоідаў для вакцыны ад COVID-19. Калі вакцына будзе пасьпяховай, кампанія плянуе пастаўляць у 2020 годзе мільёны дозаў штомесяц.
28 траўня ў Гомлі прайшоў збор подпісаў для рэгістрацыі кандыдатам на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай, жонкі вядомага блогера Сяргея Ціханоўскага.
Сям’я Артура Бадзікяна, якая ўжо тры гады жыве ў Беларусі і мае тут бізнэс па дастаўцы ежы, перахварэла на COVID-19. За лекаваньне яны заплацілі разам каля тысячы даляраў.
Мёрскі раённы суд аштрафаваў на 135 рублёў мясцовага актывіста БХД Сяргея Васільева. 27 траўня міліцыянты затрымалі Васільева ў цэнтры гораду з плякатам «Выбары без Лукашэнкі і Ярмошынай». Да сёньняшняга суду актывіста трымалі ў мясцовым пастарунку.
Плошчы ніколі не выігрывае апазыцыя, толькі народ. У 2017 годзе «антыдармаедзкія» пратэсты не спарадзілі Плошчу. Але народ дамогся свайго. Ён заўсёды свайго дамагаецца. Раней ці пазьней.
Наста Кудасава чытае кніжку швэдзкай дзіцячай пісьменьніцы Сары Люндбэрг «Птушка ўва мне ляціць, куды захоча» ў перакладзе Надзі Кандрусевіч.
Пра гэта заявіў дырэктар Эўрапейскага рэгіянальнага бюро Сусьветнай арганізацыі здароўя.
Кіеў і прадстаўнікі самаабвешчаных рэспублік Данбасу дамовіліся пра новы абмен затрыманымі і зьняволенымі.
У рамках праекту Радыё Свабода “Літаратары на карантыне” свае вершы чытаюць Вольга Гапеева і Наста Кудасава
Горадзенскага актывіста Мікалая Саляніка аштрафавалі на 1080 рублёў за ўдзел у сустрэчы з блогерам Сяргеем Ціханоўскім 26 красавіка.
У І квартале 2020 году рэсурсы адной беларускай сям’і ў сярэднім складалі 1400,9 рубля на месяц, сьведчаць дадзеныя выбарачнага абсьледаваньня хатніх гаспадарак Беларусі па ўзроўні жыцьця ад Белстату.
Пятро Парашэнка вярнуўся ў рэйтынг мільярдэраў Forbes пасьля сыходу з пасады прэзыдэнта Ўкраіны. Былы ўкраінскі лідэр займае трэцяе месца ў рэйтынгу. Сукупнае багацьце Парашэнкі — 1 мільярд 400 мільёнаў даляраў.
Дзесяць дэпутатаў Эўрапарлямэнту падпісаліся пад адкрытым лістом, у якім выказваюць салідарнасьць зь беларусамі ў змаганьні з каранавіруснай інфэкцыяй, супраць якой, на іх думку, беларускія ўлады не зрабілі адэкватных захадаў.
Трэцяга чэрвеня Італія зноў адкрые межы з краінамі Эўразьвязу, але Вэнэцыя ўжо прымае першых турыстаў. Хто яны?
Жыхары Гомля 28 траўня выстраіліся ў чаргу, каб пакінуць подпіс за Сьвятлану Ціханоўскую, якая вылучаецца кандыдатам на прэзыдэнта.
Беларуская мова на цяперашнім этапе перадвыбарчай кампаніі практычна не гучыць з вуснаў асноўных прэтэндэнтаў. Пад асноўнымі я маю на ўвазе тых, хто прыцягвае найбольшую ўвагу публікі.
«Мы будзем імкнуцца да таго, каб у двухбаковым парадку дня ЗША і Беларусі паўстала гэтае пытаньне. Мы просім большай падтрымкі ЗША ў фарматах МАГАТЭ».
Свабода папытала ў мінакоў у раёне Менскага трактарнага заводу, ці бачаць яны альтэрнатыву дзейнаму кіраўніку Беларусі.