+936 выпадкі COVID-19, агулам 31 508. 175 памерлых. Вынікі 19 траўня
Мы сабралі для вас навіны зь Беларусі і сьвету, датычныя каранавірусу, за 19 траўня.
Мы сабралі для вас навіны зь Беларусі і сьвету, датычныя каранавірусу, за 19 траўня.
Гісторык Зьміцер Дрозд апублікаваў на сайце Беларускага дакумэнтацыйнага цэнтру зьвесткі пра расстралянага ў Курапатах Мардыхая Шулькеса.
Палітычны экспэрт Арцём Шрайбман тлумачыць, чаму Віктар Бабарыка так хутка набывае папулярнасьць, прадказвае магчымыя дзеяньні ўлады і спрачаецца зь Юрыем Дракахрустам наконт таго, якая тэма стане галоўнай на гэтых выбарах.
38-гадовая жыхарка Чэрыкава памерла ў шпіталі, пасьля таго як яе пабіў 39-гадовы муж, піша Сьледчы камітэт.
У Добрушы суд вынес рашэньне ў справе аб крадзяжы цудатворнага абраза зь вясковага храму. Злодзея пакаралі 3 гадамі пазбаўленьня волі. Ікону ж суд пастанавіў аддаць Гомельскай япархіі. Раней абраз знаходзіўся ў царкве вёскі Дубраўка. Па словах вяскоўцаў, ікона належала 87-гадовай бабульцы.
Канстатацыя наконт плято, зробленая намесьніцай міністра здароўя, справядлівая і абазначае станоўчую тэндэнцыю, калі яна працягнецца. Але пералому ў хадзе пандэміі яна пакуль не азначае
У Расеі ад каранавірусу памерлі як найменей 186 мэдычных работнікаў, гэта значыць кожны 15-ты з памерлых ад COVID-19. Пра гэта піша «Медыязона», журналісты якой праверылі афіцыйныя дадзеныя пра сьмерці расійскага мэдпэрсаналу.
Незалежныя экспэрты мяркуюць, што колькасьць сьмерцяў у Беларусі заніжаная ў параўнаньні зь іншымі краінамі.
Міністар аховы здароўя Ўладзімер Каранік 19 траўня наведаў віцебскую абласную клінічную больніцу, дзе даў ацэнку сытуацыі па захворваньнях на пнэўманіі ў рэгіёне.
Доля малога і сярэдняга бізнэсу ў валавы ўнутраны прадукт (ВУП) Беларусі ў 2019 годзе склала 26,1%, паведамляе Белстат.
Былы кандыдат у прэзыдэнты Аляксандар Мілінкевіч лічыць, што пандэмія каранавірусу радыкальна зьменіць сьвет. У інтэрвію Свабодзе ён расказаў, якія зьмены, на ягоную думку, чакаюць Беларусь, і падзяліўся развагамі аб прэзыдэнцкіх выбарах.
Канфэрэнцыя Сусьветнай арганізацыі здароўя на ўзроўні міністраў аховы здароўя падтрымала рэзалюцыю, у якой гаворыцца аб неабходнасьці старанна расьсьледаваць меры, прынятыя рознымі краінамі сьвету ў адказ на пандэмію каранавіруснай інфэкцыі.
З 21 па 29 траўня Міжнародны фэстываль дакумэнтальнага кіно WATCH DOCS Belarus пакажа 10 выбітных фільмаў са сваёй калекцыі на плятформе VOKA.
Вольга Гронская чытае ўрывак свайго перакладу раману нямецкага пісьменьніка Даніэля Кельмана «Тыль», які днямі выйшаў у выдавецтве «Янушкевіч» у Менску.
За апошнія дні Бразылія абагнала па ліку заражэньняў Гішпанію, Італію, Францыю і Вялікабрытанію. Пры гэтым экспэрты падазраюць, што інфікаваных у краіне больш у 15 разоў.
У рамках праекту Радыё Свабода “Літаратары на карантыне”: Юлія Цімафеева чытае вершы з новага зборніку, які рыхтуецца да выданьня сёлета; Аляксандар Лукашук чытае сваё апавяданьне “Маскарад”; Аляксей Знаткевіч чытае ў сваім перакладзе з ангельскай мовы эсэ “Мёртвы сьпявае“ амэрыканскага пісьменьніка Ўільяма Гібсана, прызнанага клясыка літаратуры кібэрпанку.
Сёлета каранавірус перакрэсьлівае ня толькі пляны на летнія адпачынкі. Ён бязьлітасна перафарматуе і доўгачаканыя сьвяты для выпускнікоў школ і гімназій — апошнія званкі і выпускныя балі.
Уладзімера Дранеўскага асудзілі на 10 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму, яго жонку Алену Дранеўскую – на 4 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму.
Галоўная санітарная лекарка расейскага Cанкт-Пецярбургу Натальля Башкетава зрабіла больш жорсткімі правілы пахаваньня праз «пагаршэньне эпідэміялягічнага становішча». Сваякам забаранілі разьвітаньне з памерлымі незалежна ад прычынаў сьмерці.
Актывіста «Маладога фронту» Піліпа Шаўрова аштрафавалі за тое, што афарбаваў рукі помніка Пушкіну, на 1350 рублёў. Ці спыніць Шаўроў палітычную актыўнасьць пасьля пакараньня, спыталі ў яго пасьля суду.
Цікава назіраць за нашай краінай як гісторыку. Гэта калі абстрагавацца ад болю «аб радзімай старонцы», што ўвогуле цяжкавата. Але ўсё ж.
Атэстаты сталічным выпускнікам уручаць 10 чэрвеня. Вечаровых урачыстых імпрэзаў ня будзе.
Лоўкостэр заявіў, што зьвяжацца з пацярпелымі кліентамі і параіць прыняць меры па абароне ад патэнцыйнага махлярства.
Аналітык Шрайбман лічыць гэта «пераломным момантам» у ЭАЭС: саюз становіцца на «шлях дэзынтэграцыі», як раней «саюзная дзяржава».