Выбухі сьветлашумавых гранат у Менску. ВІДЭА
Як паведамляюць нашыя карэспандэнты, супраць пратэстоўцаў сьветлашумавыя гранаты.
Як паведамляюць нашыя карэспандэнты, супраць пратэстоўцаў сьветлашумавыя гранаты.
У цэнтры Менску адбыліся сутыкненьні пратэстоўцаў з АМАПам.
Паводле відавочцаў, будаўнічая машына ўехала ў натоўп людзей. Паранены мужчына 40-50 гадоў, у яго пашкоджаная нага.
Шэраг выданьняў паведамляе, што ў поччу 9 жніўня Менску аўтазак зьбіў чалавека. Затрыманьні і спробы разгону адбываюцца ў раёне Нямігі, праспэкту Пераможцаў, Стэлы.
Падчас прэсавай канфэрэнцыі аб’яднанага штабу ў Менску яго прадстаўніца Марыя Калесьнікава заявіла, што Цэнтральная выбарчая камісія ня справілася са сваёй працай.
Адбываецца маніфэстацыя на праспэкце Пераможцаў у Менску. Узарваныя 3-4 сьветлашумавыя гранаты, дзясяткі чалавек затрыманых, людзі падаходзяць з боку Нямігі.
Беларускі рэстаратар і крытык Лукашэнкі Вадзім Пракопʼеў — пра пратэстны рух і неабходнасьць яднаньня.
На прэс-канфэрэнцыі штабу кандыдаткі ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай назвалі шэсьць участкаў у розных раёнах Менску, дзе, паводле афіцыйных пратаколаў, кандыдатка перамагла Лукашэнку зь вялікім адрывам.
Пры гэтым некалькі сотняў чалавек, прастаяўшы сёньня ў чарзе па некалькі гадзінаў, так і ня здолелі патрапіць у памяшканьне, каб прагаласаваць.
Прадстаўнік кампаніі «Честные люди» Ўладзь Сташкевіч паведаміў, што на плятформе «Голас» за Ціханоўскую прагаласавалі 80%.
Тысячы людзей сабраліся ў цэнтры Берасьця. Ідуць сутычкі дэманстрантаў зь міліцыяй.
Каля палаца спорту на праспэкце Пераможцаў у Менску вялікая колькасьць АМАПу з сабакамі, які наступае на пратэстоўцаў.
На праспэкце Машэрава ў раёне гатэлю «Плянэта» знаходзяцца дэманстранты. Чуваць лёзунгі «Жыве Беларусь» і «Ганьба».
Людзі засталіся каля амбасады ў Маскве пасьля закрыцьця выбарчага ўчастку. Многія зь іх ня здолелі прагаласаваць.
У Горадні на Савецкай плошчы сабраліся некалькі соцень чалавек. Празь некаторы час туды прыехаў АМАП і пажарныя машыны. Каля паўсотні амапаўцаў пачалі выціскаць людзей з плошчы і затрымліваць.
Расейскі журналіст і музыказнаўца Арцемій Троіцкі — пра тое, чаму падзеі ў Беларусі важныя для ўсёй постсавецкай прасторы.
На плошчы перад гандлёвым цэнтрам «Атриум» у цэнтры Магілёва сабралася некалькі соцень чалавек.
Плошча Незалежнасьці заблякаваная па пэрымэтры з усіх бакоў.
На праспэкт Незалежнасьці ідзе моладзь зь белымі бранзалетамі на руках. Тым часам па ўсім цэнтры гораду стаіць спэцтэхніка сілавікоў і аўтобусы з салдатамі.
Людзі засталіся каля амбасады ў Маскве пасьля закрыцьця выбарчага ўчастку. Многія зь іх ня здолелі прагаласаваць.
У Менску ачапілі плошчу Незалежнасьці, усе выхады на плошчу Незалежнасьці закрытыя, перадае карэспандэнт Свабоды.
Апытаньне праводзілі на 320 участках па ўсёй Беларусі, ананімна.
Лічбы падлічылі на 18 ўчастках. Пра гэта паведамілі Радыё Свабода арганізатары экзыт-полу.
Беларускія і ўкраінскія актывісты сабраліся на майдане Незалежнасьці ў Кіеве, каб выказаць падтрымку беларусам, якія дэманструюць сваё жаданьне шляхам выбараў зьмяніць уладу.
Марыя Калесьнікава ў жывым эфіры Свабоды распавяла пра навіны ад Віктара Бабарыкі і пракамэнтавала ад'езд Веранікі Цапкалы.