Лукашэнка прывёў войскі ў баявую гатоўнасьць, «Беларуськалій» цалкам спыніў працу. Найважнейшае за 18 жніўня
Лукашэнка прывёў войскі ў баявую гатоўнасьць, "Беларуськалій" цалкам спыніў працу. Найважнейшае за 18 жніўня
Лукашэнка прывёў войскі ў баявую гатоўнасьць, "Беларуськалій" цалкам спыніў працу. Найважнейшае за 18 жніўня
Беларуская мастачка Яна Цярэнцьева працуе ў ЗША пад псэўданімам Rafael Nuri. Пасьля апошніх падзеяў у Беларусі яна зрабіла ляльку Сьвятланы Ціханоўскай, якую называе «сымбалем нашай свабоды».
Украінскія спэцслужбы рыхтавалі маштабную апэрацыю па затрыманьні групы баевікоў «ПВК Вагнэра», дзеля чаго выманілі іх у Беларусь, піша «Ўкраінская праўда».
Урад Швэцыі вырашыў замарозіць частку дапамогі Беларусі, якая ідзе на праекты, дзе дзяржаўныя субʼекты займаюць актыўную ролю.
Абяцаюць не караць удзельнікаў забастоўкі. Што яшчэ?
У звароце адвакацкай супольнасьці, пад якім ужо падпісаліся амаль 200 беларускіх адвакатаў, патрабуюць неадкладнага вызваленьня палітвязьняў і прызначэньня новых выбараў.
Некалькі тысяч гарадзенцаў сабраў мітынг на плошчы Леніна 18 жніўня. На ім выступілі Лявон Вольскі і гурт Trubetskoy. Жывую трансьляцыю вяло дзяржаўнае тэлебачаньне «Гродна Плюс».
Былы прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта Беларусі Валер Цапкала лічыць, што Захад павінен прызнаць Святлану Ціханоўскую «легітымным лідэрам».
Дадзеныя з адкрытых крыніц сьведчаць, што на Ту-214ВПУ RA-64523 можа ажыцьцяўляць пералёты дырэктар расейскай спэцслужбы Аляксандр Бортнікаў
Нацыянальны страйкавы камітэт выдзеліць дапамогу тром прадпрыемствам, супрацоўнікі якіх цяпер бастуюць: МТЗ, МЗКЦ і «Гродна Азоту».
На пасяджэньні Рады кіраўнік МЗС Эстоніі Ўрмас Рейнсалу выказаў глыбокую заклапочанасьць празьмерным ужываньнем сілы ўладамі Беларусі ў дачыненьні да мірных маніфэстантаў.
Ліст больш як сотні спартоўцаў, трэнэраў і працаўнікоў галіны апублікавала газэта «Прессбол».
Гатэль «Палац», які месьціцца ў Нясьвіскім замку, гатовы бясплатна разьмясьціць усіх, хто пацярпеў падчас акцый пратэсту пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.
Упраўленьне Сьледчага камітэта па Горадзенскай вобласьці пракамэнтавала сьмерць дырэктара Ваўкавыскага музэю Канстанціна Шышмакова. Сёньня яго цела знайшлі на тэрыторыі Мастоўскага раёна.
У Гомлі 18 жніўня праходзяць два мітынгі: за Аляксандра Лукашэнку і мітынг ягоных апанэнтаў. На першы зьвезьлі бюджэтнікаў з усёй вобласьці.
На сэрвісе пошуку людзей на tut.by 14 жніўня ў сьпісе былі 74 чалавекі. 18 жніўня МУС паведаміла, што шукаюць 30 чалавек. Свабода сабрала гісторыі, расказаныя сваякамі зьніклых.
Жыхары Першамайскага раёну Менску падпісалі калектыўны ліст, каб дамовіцца пра сустрэчу з начальнікамі мясцовых РУУС і РАСК.
Цяпер за кратамі ў Беларусі застаюцца 44 арыштаваных за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, паведаміла прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што прысутнічае скаардынаваная зьнешняя пагроза ў дачыненьні да Беларусі. Пра гэта паведамляе БЕЛТА.
Пра гэта заявіла Марыя Калесьнікава, сябра Каардынацыйнай рады пры Сьвятлане Ціханоўскай.
Афіцэр-памежнік в/ч 2141, капітан Аляксандар Васько, запісаў відэазварот, у якім, сярод іншага, сказаў:
У Менску 18 жніўня правёў першае паседжаньне Каардынацыйнай рады для перадачы ўлады. Свабода вяла жывую трансьляцыю.
За апошнія суткі з ізалятараў вызвалена 55 чалавек. За кратамі застаюцца 67 затрыманых на акцыях пратэсту, яшчэ 58 дагэтуль ня могуць знайсьці. Першапачаткова сваякі заявілі пра больш чым 150 зьніклых, паведамляе Tut.by.
18 жніўня ў Магілёве машына зьбіла ўдзельніка альтэрнатыўнага мітынгу, які праходзіць ля магілеўскага гарвыканкаму.
Пошукавы атрад «Ангел» паведаміў, што знайшоў цела дырэктара Ваўкавыскага музэю Канстанціна Шышмакова, зьніклага 15 жніўня.