У Горадні студэнты і выкладчыкі сабралі подпісы за новыя выбары і вызваленьне палітвязьняў
Больш за 2 тысячы студэнтаў і выкладчыкаў Горадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы паставілі подпісы пад зваротам
Больш за 2 тысячы студэнтаў і выкладчыкаў Горадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы паставілі подпісы пад зваротам
Кіраўнік каталіцкага касьцёлу ў Беларусі, мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч вымушана вярнуўся ў Польшчу 31 жніўня, таму што беларускія памежнікі не ўпусьцілі яго на радзіму без тлумачэньня прычын.
Блогерку Алену Янушкоўскую (удзельніцу праекту «Страна для жизни») забралі 31 жніўня з дома яе дачкі Юліі Ўласенкі, якая жыве ў вёсцы Пестуніца Віцебскага раёну.
Ён кажа аб стварэньні «партыі альбо руху» з наступнымі задачамі: – Правесьці канстытуцыйную рэформу – Працаваць над паляпшэньнем эканомікі – Даваць людзям магчымасьць праяўляць грамадзянскую ініцыятыву
Рэдакцыя «Нашай Нівы» атрымала ліст ад міністра інфармацыі Беларусі Ігара Луцкага, у якім тлумачыцца, чаму быў заблякаваны сайт выданьня.
Адбыўся выбух падчас руху цягніка, які перавозіў зь Беларусі 64 вагоны з бэнзінам і дызэльным палівам, у выніку чаго рэйкі былі дэфармаваныя і пашкоджаныя шпалы чыгункі.
Былая кандыдатка на прэзыдэнта Беларусі Сьвятлана Ціханоўская ў эксклюзіўным інтэрвію Свабодзе — пра легітымнае прэзыдэнцтва, жаночую рэвалюцыю, выбар, які стаіць перад сілавікамі, ролю Захаду і Расеі, гонар за мірных пратэстоўцаў і тое, што адбылося ў кабінэце Ярмошынай.
Іх асудзілі за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве
Увечары 31 жніўня ў Менску жанчыны зноў выйшлі ў «ланцуг салідарнасьці» да Чырвонага касьцёла. Да іх прыйшлі супрацоўнікі АМАПу. Каталікі пасьля імшы зрабілі крыжовы шлях вакол Чырвонага касьцёла. Яны маліліся за мітрапаліта Кандрусевіча, якому сёньня не дазволілі ўехаць у Беларусь.
Падчас прэсавай канфэрэнцыі 31 жніўня ў Каардынацыйнай радзе расказалі пра вынікі дзейнасьці Рады, колькасьць яе ўдзельнікаў і далейшыя пляны.
Падчас прэсавай канфэрэнцыі 31 жніўня ў Каардынацыйнай радзе выказаліся наконт чарговага затрыманьня сябра прэзыдыюму рады Ліліі Ўласавай.
31 жніўня праходзяць суды над затрыманымі на мірных акцыях пратэсту 28, 29 і 30 жніўня. Праваабарончы цэнтар «Вясна» зьбірае інфармацыю пра вынікі судовых пасяджэньняў.
З1 жніўня ў Магілёве і Горках судзілі ўдзельнікаў «Маршу за мір і незалежнасьць».
Аляксандар Лукашэнка сваім указам ад 31 жніўня зьняў з пасады амбасадара Беларусі ў Гішпаніі Паўла Пуставога і пазбавіў яго дыпляматычнага рангу «за неналежнае выкананьне службовых абавязкаў»
Прэс-сакратара Каардынацыйнай рады Антона Раднянкова выклікалі на допыт у Сьледчы камітэт 1 верасьня ў рамках расьсьледаваньня крымінальнай справы па факце публічных заклікаў да захопу дзяржаўнай улады.
Прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз пракамэнтаваў агенцтву РИА Новости візавыя санкцыі, уведзеныя ў дачыненьні да шэрагу беларускіх чыноўнікаў.
Як паведаміў Свабодзе прэс-сакратар страйкаму Глеб Сандрас, Бокуна асудзілі па абвінавачаньні ў пауршэньні парадку правядзеньня масавага мерапрыемства.
Чэмпіён моладзевага першынства Эўропы ў баскетболе, экс-капітан нацыянальнай зборнай, герой Залі славы ўнівэрсытэту імя Джорджа Вашынгтона пра рухальную сілу спорту.
Да журналістаў трапіў пратакол даручэньняў Міністэрства спорту і турызму за подпісам кіраўніка ведамства Сяргея Кавальчука.
31 жніўня ў Гомлі судзяць удзельнікаў Маршу, які прайшоў 30 жніўня. Пасьля акцыі людзей затрымлівалі ў піцэрыі, крамах і дварах.
Дзьмітрый Белавусаў, які працаваў над прапагандысцкімі «фільмамі-выкрыцьцямі» аб расейскай апазыцыі, адказаў на пытаньні Радыё Свабода.
31 жніўня адміністрацыйныя справы на футбалістаў «Крумкачоў» Сяргея Казеку і Паўла Расольку накіравалі ў суд Ленінскага раёну. Іх могуць асудзіць за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
Нешматлікі праўладны мітынг пратэсту адбываецца ля амбасады Літвы ў Менску, паказвае кадры тэлеграм-канал Tut.by.
Прэсавы сакратар Беларускага каталіцкага касьцёлу айцец Юры Санько паведаміў Свабодзе, што мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч зь беларускага памежнага пераходу «Брузгі» вярнуўся ў Польшчу.
«Прызнаньне — каралева доказаў, казаў Вышынскі ў 30-х гадах. А тут нават прызнаньня майго няма»