У краіне адбываецца пералом. Але хто стане лідэрам?
Баюся памыліцца, але, здаецца, у краіне адбываецца псыхалягічны пералом, піша палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч.
Баюся памыліцца, але, здаецца, у краіне адбываецца псыхалягічны пералом, піша палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч.
У чацьвер старшыня дэлегацыі Эўрапарлямэнту па сувязях зь Беларусьсю, дэпутат Эўрапарлямэнту Робэрт Бедрань заявіў, што ў пятніцу наведае Беларусь. Мэтай візыту мае быць сустрэча з затрыманымі грамадзянамі ЭЗ і прадстаўнікамі беларускіх уладаў.
Выпускнікі гімназіі №40 масава прыносяць да школы дыплёмы, мэдалі і іншыя школьныя ўзнагароды на знак пратэсту супраць фальсыфікацыяў выбараў участковай камісіяй, якая працавала ў будынку гімназіі.
Пасьля мітынгу ў Жодзіне прыблізна 700 чалавек зладзілі шэсьце зь ліхтарыкамі ў падтрымку працоўных БелАЗу
13 жніўня выбарчы штаб экс-прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта Віктара Бабарыкі паведаміў пра 7 затрыманых валянтэраў.
У магілёўскім шэсьці супраць гвалту ўзялі ўдзел да 5 тысяч чалавек. Пачалося яно зь некалькіх асобных ланцугоў, якія аб’ядналіся, ідучы з аднаго канца гораду ў другі.
Хто можа спыніць хвалю гвалту ў Беларусі? Хто кіруе пратэстамі? Як будзе разьвівацца пратэст?
13 жніўня ў Віцебску распачалася мірная акцыя мэдыкаў супраць гвалту.
Яна заявіла, што Аляксандар Лукашэнка «пачуў меркаваньне працоўных калектываў і даручыў разабрацца па ўсіх фактах затрыманьняў, якія адбыліся ў апошнія дні, і цяпер ідзе інтэнсіўная праца ў гэтым кірунку».
Ён таксама сказаў, што цяпер няма патрэбы прымяняць сілу супраць ланцугоў у гарадах, супраць «жанчын у белым».
Старшыня Эўрапейскага парлямэнту Давід Сасолі заявіў пра сваю занепакоенасьць гвалтам беларускіх уладаў у дачыненьні да ўласнага насельніцтва.
Сьпіс тэлевядоўцаў і іншых журналістаў дзяржаўных СМІ, якія звольніліся пасьля гвал
Пра тое, што Аляксандар Трайкоўскі загінуў, жонка даведалася ад журналістаў увечары 12 жніўня. 13 жніўня пасьля званка журналістаў яна зьвярнулася ў Сьледчы камітэт, ёй сказалі, што Аляксандар лічыцца неапазнаным. Паводле афіцыйнай вэрсіі, у яго ў руках узарвалася выбуховая прылада.
Пад зваротам пакінулі подпісы больш за 40 чалавек, сярод іх больш за 10 супрацоўнікаў дзяржаўнага інфармагенцтва БЕЛТА.
Пасьля патрабаваньняў працоўных БелАЗ, старшныя Жодзінскага гарвыканкаму прызначыў сустрэчу з жыхарамі гораду і працоўнымі БелАЗу каля гіпэрмакету «Green».
13 жніўня ў Баранавічах утварыўся жаночы ланцуг салідарнасьці. Акцыя доўжылася чатыры гадзіны, паводле прыблізных падлікаў у ёй за гэты час разам узялі ўдзел дзьве з паловай тысячы чалавек.
Перад гэтым на хімічным гіганце «Гродна Азот» тысячы чалавек падпісаліся пад заявай аб нязгодзе з вынікамі выбараў.
Відэа з сацсетак, дзе, паводле жонкі, відаць момант гібелі Аляксандра Тарайкоўскага
Каля Палацу мастацтваў у „жывы ланцуг” сталі каля 200 мастакоў і мастачак, работнікаў культуры.
Пра тое, што муж загінуў, жонка даведалася ад журналістаў увечары 12 жніўня. 34-гадовы Аляксандар Тарайкоўскі загінуў на Пушкінскай позна ўвечары 10 жніўня.
Больш за 1000 супрацоўнікаў навуковых установаў і выкладчыкаў падпісалі зварот да ўладаў з заклікам спыніць гвалт у дачыненьні да дэманстрантаў і вызваліць затрыманых паводле палітычных матываў.
36-гадовы капітан міліцыі, супрацоўнік дэпартамэнту аховы, бацька дваіх дзяцей Ягор Емяльянаў з Наваполацку звольніўся з органаў унутраных справаў, як патлумачыў Свабодзе, каб не выконваць злачынных загадаў.
Назіраюцца выразныя спробы вонкавага ўмяшаньня ў справы Беларусі, заявіла сёньня на брыфінгу афіцыйная прадстаўніца МЗС Расеі Марыя Захарава.
Спачатку сям’я Віхораў тры дні шукала зьвестак — куды дзеўся іх сын і брат Аляксандар. Ніхто не казаў. Потым яны даведаліся, што Саша — у моргу. Але прычыны сьмерці не названыя. Абставіны гібелі невядомыя.
Прэзыдэнты краінаў Балтыі і Польшчы заклікалі кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнку спыніць выкарыстаньне сілы супраць свайго народу, вызваліць неадкладна ўсіх затрыманых дэманстрантаў і пачаць дыялёг з народам Беларусі.