Паводле пракурора Менску Алега Лаўрухіна, справу завялі па такім артыкуле, «паколькі за рулём гэтай спэцмашыны знаходзіўся супрацоўнік органаў унутраных справаў».
Беларускае дзяржаўнае тэлебачаньне паведаміла, што 11 кастрычніка са сьледчага ізалятару КДБ выпусьцілі на волю бізнэсоўца і сябра ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі Юрыя Васкрасенскага і дырэктара менскага офісу кампаніі PandaDoc Дзьмітрыя Рабцэвіча.
11 кастрычніка ў Беларусі былі затрыманыя ня менш за 40 журналістаў. Сілавікі затрымлівалі некаторых журналістаў яшчэ да таго, як пратэстоўцы сабраліся на вуліцах.
Сілавікі больш жорстка, чым у папярэднія тыдні, перашкаджалі збору дэманстрантаў
Тэлеграм-канал Nexta апублікаваў відэа, зьнятае з аўтазака: на ім міліцыянты стаяць у шэрагу і па чарзе б'юць дубінкамі затрыманых.
У Нігерыі ўлады абвясьцілі аб расфармаваньні спэцыяльнага паліцэйскага падразьдзяленьня SARS пасьля масавай кампаніі, каб прыцягнуць яго байцоў да адказнасьці за парушэньні правоў чалавека.
У Берасьці 11 кастрычніка на акцыі пратэсту «Марш гонару» затрымалі ня менш за 25 чалавек, паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісьляк.
Што засьведчылі «Маршы гонару», якія прайшлі ў 64-ы дзень пратэстаў? Ці паўплывала на іх сустрэча Лукашэнкі зь вязьнямі СІЗА КДБ? Як грамадзтва ў цэлым успрыняло гэты дыялёг?
У Магілёве міліцыя заблякавала месца, дзе ў цэнтры мелася прайсьці акцыя пратэсту
Агулам затрымалі каля 20 чалавек. У там ліку – выкладчыцу Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Скарыны Натальлю Суславу, якая разам з былымі студэнтамі мелася адзначаць дзень нараджэньня. ДАІ спыніла іх аўтамабіль зь белымі і чырвонымі шарыкамі.
Некалькі сотняў чалавек прыйшлі на Савецкую плошчу ў Горадні 11 кастрычніка. Пратэстоўцы прайшлі маршам Савецкай вуліцай, больш за 10 чалавек затрымалі.
Колькасьць затрыманых на «Маршы годнасьці» па ўсёй Беларусі перавысіла 350 чалавек, перадае праваабарончы цэнтар «Вясна».
У Таджыкістане 11 кастрычніка праходзяць прэзыдэнцкія выбары. На пасаду кіраўніка дзяржавы прэтэндуюць пяць кандыдатаў, у тым ліку дзейны прэзыдэнт Эмамалі Рахмон, які ва ўладзе ад 1992 году і ўпершыню балятуецца ў якасьці «лідэра нацыі».
Пісьменьніца, дасьледніца літаратуры, настаўніца і блогерка Ганна Севярынец апублікавала ў сваім Фэйсбуку верш пра цяперашнія падзеі ў Беларусі.
11 кастрычніка ў Менску і рэгіянальных гарадах праходзіць нядзельны «Марш гонару». Праваабарончы цэнтар «Вясна» зьбірае інфармацыю пра затрыманых удзельнікаў мірных акцый.
Крохкае замірэньне паміж войскамі Азэрбайджану і Армэніі ў карабаскім канфлікце апынулася пад пагрозай зрыву ў нядзелю, 11 кастрычніка, — на наступны дзень пасьля яго ўступленьня ў сілу.
«Марш годнасьці» у Менску суправаджаецца гвалтам, параўнальным зь першымі днямі жнівеньскага супраціву.
На сустрэчы ў «Амэрыканцы», акрамя Лукашэнкі, прысутнічалі яшчэ 12 чалавек. Апазнаць удалося 11 зь іх.
У многіх краінах сьвету колькасьць новых выпадкаў захворваньня на COVID-19 працягвае павялічвацца
Дзявятую нядзелю запар у Менску праходзіць шматтысячная вулічная акцыя пратэсту.
Тэлеканал «Настоящее время» ад 15:00 вядзе трансьляцыю зь беларускіх гарадоў у жывым эфіры. Традыцыйна ў ёй бяруць удзел экспэрты, палітыкі і відавочцы падзей.
Колькасьць пацьверджаных выпадкаў каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у Беларусі дасягнула 83 534.
На 64-ы дзень пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі заклікалі да правядзеньня «Маршу гонару». Штонядзельныя акцыі пратэсту зьбіраюць дзясяткі тысячаў чалавек.
У ягонай кватэры прайшоў ператрус, забралі кампутар і ўсе тэлефоны сямʼі. Самога Антона, як сказалі адвакату, павезьлі ў ізалятар на Акрэсьціна.