«Партызанскі марш», вызвалілі Ільлю Салея, ВУП зьнізіўся за 9 месяцаў на 1.3%. Найважнейшае за 18 кастрычніка.
«Партызанскі марш», вызвалілі Ільлю Салея, ВУП зьнізіўся за 9 месяцаў на 1.3%. Найважнейшае за 18 кастрычніка.
«Партызанскі марш», вызвалілі Ільлю Салея, ВУП зьнізіўся за 9 месяцаў на 1.3%. Найважнейшае за 18 кастрычніка.
Засталіся на вуліцы толькі вулічныя бандыты, найбольш радыкальная частка, падсілкаваная грашыма, а недзе наркотыкамі і алькаголем, заявіў кіраўнік ГУБАЗіК Мікалай Карпянкоў у «Галоўным эфіры» тэлеканалу «Беларусь 1».
У Францыі ў нядзелю прайшлі акцыі ў памяць пра настаўніка Самюэля Паці, забітага 16 кастрычніка ў парыскім прадмесьці Яго забойства паліцыя расьсьледуе як тэракт.
Шкода Менску ад несанкцыянаваных акцый склала каля 900 тысячаў беларускіх рублёў, паведаміў пракурор сталіцы Беларусі Алег Лаўрухін у этэры праграмы «Тыдзень» на тэлеканале СТВ, паведамляе БЕЛТА.
Як высьветліла Свабода, шкло ў кватэры не разьбіта, пра што сьцьвярджаў аўтар відэа
Чым быў адметны «Партызанскі марш»? Як ідзе падрыхтоўка да агульнанацыянальнага страйку? Што азначала пагроза сілавікоў ужываць зброю? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць у Праскім акцэнце палітык і блогер Вольга Карач, і палітычныя аналітыкі Андрэй Ягораў і Віталь Цыганкоў
У Магілёве прыхільнікам пераменаў не далі сабрацца ў цэнтры гораду, які заблякавалі міліцыянты
Дэпутат нарвэскага парлямэнту ад Хрысьціянска-дэмакратычнай партыi і член Камітэту замежных справаў і абароны Гейр Тоскедаль выступіў з заявай, што высунуў Сьвятлану Цiханоўскую, Марыю Калесьнiкаву і Вераніку Цапкалу на Нобэлеўскую прэмію міру 2021 году.
Упершыню марш праходзіў у аддаленьні ад цэнтру гораду — на Партызанскім праспэкце.
Каля ста пратэстоўцаў сабраліся на Савецкай вуліцы ў Горадні
Падчас «Партызанскага маршу», які адбываўся ў нядзелю на 71-ы дзень пратэстаў, па ўсёй Беларусі было затрымана больш як 150 чалавек, перадае праваабарончы цэнтар «Вясна».
Раніцай 13 кастрычніка разам з жонкай затрымалі аднаго з уласьнікаў менскай крамы «Первый цветной» Максіма Харошына. Яго брутальна пабілі пры затрыманьні і пасьля ў РУУС, так што адразу зь міліцыі адправілі ў шпіталь.
Вызвалены з жодзінскай турмы Сьвятаслаў Барановіч вяртаецца да працы ў сваёй фірме. Пра гэта расказала яго сястра Натальля.
Дакумэнталіст Максім Швед са сваёй камандай, каб зафіксаваць настроі людзей і іх палітычныя погляды напярэдадні выбараў, усталяваў камэры ў машынах двух таксістаў, Паўла і Ганны.
На акцыі пратэсту ў Менску прагучала сэрыя стрэлаў, падобных да выбухаў сьвятлашумавых гранатаў. Пра гэта перадаў карэспандэнт расейскага агенцтва «РИА Новости»
Жонка Максіма Знака Надзея расказала Свабодзе, як лазьня, дазволеная Лукашэнкам палітвязьням, натхніла яе мужа на верш, навошта яна перадае мужу на Валадарку бярушы і чаму перамовы ў турме ня могуць быць «мэдыяцыяй».
У Гомлі сілавікі не далі людзям сабрацца на пратэстнае шэсьце ў цэнтры гораду
Дзясятую нядзелю запар у Менску прайшла шматтысячная вулічная акцыя пратэсту
За апошнія содні зарэгістравалі 635 новых выпадкаў заражэньня COVID-19, 4 сьмерці, ачунялі і выпісаныя 328 чалавек, зрабілі 26.137 тэстаў на COVID-19.
ВУП Беларусі за першыя тры кварталы 2020 году склаў у бягучых цэнах Br106,6 млрд, што ў супастаўных цэнах на 1,3% менш, чым у студзені-верасьні 2019 году.
Некалькі тысяч чалавек не зьбіраліся ў цэнтры, а рушылі ад пачатку Партызанскага праспэкту ў кірунку аўтазаводу.
Што адбываецца ў Беларусі на 71-ы дзень пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. У нядзелі традыцыйна тысячы людзей выходзяць на пратэсты супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў, гвалту сілавікоў і за вызваленьне палітычных вязьняў.
Міністэрства ўнутраных спраў апублікавала афіцыйную зводку наконт масавых акцый 18 кастрычніка. Палічылі нават чаяваньні ў дварах.
Армэнія і Азэрбайджан абвінавацілі адно аднаго ў парушэньні перамірʼя, якое дзейнічала з 0:00 18 кастрычніка паводле мясцовага часу
У менскім мікрараёне Каскад вывесілі агромністы бел-чырвона-белы сьцяг. Ён недзе з 22 паверхі даўжынёй.