На выбарах прэзыдэнта Малдовы Мая Санду апярэджвае прарасейскага Дадона
У другім туры выбараў прэзыдэнта Малдовы, якія прайшлі ў нядзелю, лідзіруе апазыцыйны кандыдат Мая Санду. Яна апярэджвае дзеючага прэзыдэнта Ігара Дадона.
У другім туры выбараў прэзыдэнта Малдовы, якія прайшлі ў нядзелю, лідзіруе апазыцыйны кандыдат Мая Санду. Яна апярэджвае дзеючага прэзыдэнта Ігара Дадона.
Журналістка тэлеканалу «Белсат» Кацярына Андрэева (Бахвалава) патэлефанавала з РУУС і паведаміла родным, што яе прыцягваюць у якасьці падазраванай па крымінальнай справе.
Беларускі дыплямат і культурны дзеяч Уладзімір Шчасны памёр сёньня, 15 лістапада. Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміў журналіст Аляксандр Мацяс.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп спадзяецца, што перападлік галасоў дапаможа адабраць перамогу на выбарах у Джо Байдэна, якога ўжо назвалі абраным прэзыдэнтам.
15 лістапада сілавікі затрымлівалі Барыса Пастарнака, выдаўца кніг Сьвятланы Алексіевіч, Сашы Філіпенкі, Аляксандра Салжаніцына, Міхаіла Жванецкага і іншых. Дырэктара выдавецтва «Время» затрымалі каля мэтро «Пушкінская».
Прадстаўнік Беларускага экзархату РПЦ Сергій Лепін выказаўся ў сваім Фэйсбуку наконт паводзінаў сілавікоў на «Плошчы Пераменаў», дзе менчукі стварылі мэмарыял у памяць аб забітым там Рамане Бандарэнку.
Дэпутат Нацыянальнай асамблеі Францыі Фрэдэрык Пэці выступіў з артыкулам «Ня будзем забываць Беларусь».
Супрацоўнікі праваахоўных органаў ходзяць па разьмешчаным побач дамах, правяраюць дакумэнты ў жыхароў.
Гарадзенцы ўшанавалі памяць загінулага падчас пратэстаў Рамана Бандарэнкі 15 лістапада. Дзясяткі чалавек затрымалі. Байцы пускалі газ. Мэмарыялы з кветак і сьвечак разабралі.
15 лістапада, на 99-ы дзень пратэстаў супраць сфальшаваных выбараў прэзыдэнта і гвалту, у Менску і іншых гарадах Беларусі праходзілі акцыі ў памяць забітага актывіста 31-гадовага мастака Рамана Бандарэнкі.
Трэцюю нядзелю пратэстоўцам не ўдаецца арганізаваць шэсьце. Сілавікі разганяюць, разьбіваюць людзей на асобныя групы, не даюць сабрацца ў адным месцы.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп ў нядзелю, праз больш чым тыдзень пасьля таго, як СМІ паведамілі пра перамогу на выбарах 3 лістапада яго суперніка, дэмакрата Джо Байдэна, напісаў у Twitter пра тое, што Байдэн перамог на выбарах, дадаўшы, што сваёй перамогай дэмакрат абавязаны фальсыфікацыям.
Гі Вэргофстат, былы прэм’ер-міністар Бэльгіі, шматгадовы лідэр фракцыі лібэралаў у Эўрапапарлямэнце і цяпер яго дэпутат, заклікаў Эўразьвяз узмацніць ціск на Беларусь.
Сёньня менскі марш, а таксама акцыі ў іншых гарадах Беларусі пратэстоўцы прысьвяцілі памяці Рамана Бандарэнкі, жыхара двара на «Плошчы Пераменаў», які ад пабояў памёр у шпіталі.
Беларуская асацыяцыя журналістаў абнаўляе сьпіс затрыманых журналістаў, якія асьвятлялі акцыі пратэсту 15 лістапада.
Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведаміў беларускі пісьменьнік Саша Філіпенка.
На «плошчы Пераменаў» пачалася зачыстка дэманстрантаў.
У румынскім горадзе П’ятра-Нямц на паўночным усходзе краіны ахвярамі пажару ў аддзяленьні інтэнсіўнай тэрапіі сталі 10 пацыентаў з COVID-19. Некалькі чалавек атрымалі траўмы. Пра гэта паведаміла Нацыянальнае агенцтва надзвычайных сытуацый.
У Менску затрыманы намесьнік дырэктара ў арганізацыі супрацьракавай барацьбы РНПЦ анкалёгіі і мэдыцынскай радыялёгіі Аляксандрава, кандыдат мэдыцынскіх навук Павал Майсееў.
У жніўні–лістападзе Польшча выдала грамадзянам Беларусі 1050 візаў.
Беларуская асацыяцыя журналістаў абнаўляе сьпіс затрыманых журналістаў, якія асьвятлялі акцыі пратэсту 15 лістапада.
Пакуль ля мэтро «Пушкінская» ў Менску сілавікі разганялі ўдзельнікаў «Маршу сьмелых» памяці Рамана Бандарэнкі, некалькі тысяч чалавек сабраліся ля мэмарыялу забітаму актывісту на скрыжаваньні вуліцы Чарвякова і Сморгаўскага тракту.