100-ы дзень пратэстаў. Марш пэнсіянэраў і суды над журналістамі. Найважнейшае за 16 лістапада
100-ы дзень пратэстаў. Марш пэнсіянэраў і суды над журналістамі. Найважнейшае за 16 лістападаю
100-ы дзень пратэстаў. Марш пэнсіянэраў і суды над журналістамі. Найважнейшае за 16 лістападаю
Футбольны трэнэр Рэспубліканскага цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі Руслан Пратасеня атрымаў 14 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу 15 лістапада.
Прэм’ер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян прызнаў сваю адказнасьць за нядаўняе разьвіцьцё падзей у Нагорным Карабаху. Ён зрабіў гэтую заяву 16 лістапада на онлайнавай прэсавай канфэрэнцыі.
Дата суду пакуль невядомая.
Беларускі Свабодны тэатар атрымаў прэстыжную праваабарончую прэмію імя Магніцкага ў намінацыі Сourage under fire («Мужнасьць пад агнём»). Раней прэмію імя Магніцкага атрымалі Барыс Нямцоў пасьмяротна, рэжысэр Алег Сянцоў і палітык Аляксей Навальны.
БАЖ быў адзначаны «за пастаянную прыхільнасьць журналісцкай этыцы і прынцыпам, а таксама за настойлівасьць і самаахвярнасьць ва ўмовах узмацненьня мэтанакіраваных рэпрэсій супраць СМІ ў Беларусі».
Ноч зь нядзелі на панядзелак настаўніцы правялі ў ізалятары часовага ўтрыманьня. На судзе іх прызналі вінаватымі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі і пакаралі штрафам,
Суд Партызанскага раёну Менску 16 лістапада не задаволіў скаргу на падаўжэньне тэрміну ўтрыманьня пад вартай Максіма Знака.
«Я глыбока занепакоены прысудам журналісту Радыё Свабода Алегу Грузьдзіловічу і эскаляцыяй нападаў на свабоду прэсы ў Беларусі», — напісаў у Твітэры Кейл Браўн, намесьнік прэсавага прадстаўніка Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША.
Сёньня можна адназначна казаць, што беларуская рэвалюцыя ўжо ўвайшла ў гісторыю і зробіць вялікі ўплыў на далейшае разьвіцьцё краіны.
А 12-й гадзіне ў панядзелак мэмарыял на цэнтральнай плошчы Новай Баравой яшчэ быў. Бліжэй да абеду прыйшлі працаўнікі камунальнай службы і прыбралі кветкі і зьнічкі.
Сярод іх былі калегі Мрочака па Акадэміі навук, прафэсары-кардыёлягі і супрацоўнікі аддзяленьня рэанімацыі РНПЦ «Кардыялёгія», у тым ліку людзі з сусьветнымі імёнамі.
На пытаньні Віталя Цыганкова адказваюць палітычны аглядальнік Аляксандар Класкоўскі і заснавальнік выданьня «Сильные новости» Пётар Кузьняцоў.
Журналісты Аляксандра Квіткевіч (Tut.by і Новы Час) і Максім Лаўрэцкі (БелаПАН) затрыманыя і знаходзяцца ў Ленінскім РУУС Менска, паведамляе БАЖ.
«Гістарычныя нацыянальныя колеры зьяўляюцца культурным здабыткам нашага народа, таму не могуць мець для каго-небудзь абразьлівы і цынічны зьмест», – лічыць навуковец.
На супрацоўніка «Беларуськалію» Руслана Акостку завялі крымінальную справу за гвалт над міліцыянтам, піша тэлеграм-канал страйкаму «Беларуськалію». 15 кастрычніка шахтар прайшоў праз увесь горад зь бел-чырвона-белым сьцягам.
Такі загад № 1174 6 лістапада падпісаны ў Міністэрстве аховы здароўя Беларусі.
Абодва яны беларускія грамадзяне, жывуць у Польшчы.
Эфэктыўнасьць вакцыны супраць каранавірусу, якая распрацоўваецца амэрыканскай кампаніяй Moderna, паводле вынікаў трэцяй фазы выпрабаваньняў складае 94,5 працэнта.
Канстанціна, інваліда 1 групы, затрымалі разам з жонкай каля мэтро «Пушкінская». У міліцыі ён правёў 17 гадзін.
Паводле Міністэрства аховы здароўя, за дзень у Беларусі зарэгістравалі 1263 новыя выпадкі каранавірусу, днём раней было 1315.
Людзей, падобных да Баскава і Шакуты, бачылі пры зьбіваньні і затрыманьні 31-гадовага жыхара «двара Перамен» Рамана Бандарэнкі
16 лістапада ў Баранавічах судзяць затрыманых у Івацэвіцкім раёне жыхароў Салігорску — удзельнікаў экскурсіі на радзіму Тадэвуша Касьцюшкі.
Ужо другі дзень у некаторых кварталах Новай Баравой, а таксама ў школе і дзіцячым садку няма вады. Пітную ваду людзі набіраюць з двух вадавозаў на вуліцы. Менскі гарвыканкам заявіў, што разглядае варыянт «наўмыснага пашкоджаньня сыстэмы водазапесьпячэньня».