Дзясяткі калёнаў па ўсім Менску на «Маршы суседзяў», больш за 300 затрыманых па Беларусі. Найважнейшае за 29 лістапада
Найважнейшае за 29 лістапада.
Найважнейшае за 29 лістапада.
Праз два тыдні вытворча-аграрная аб’яднаньне «Масандра» — найбуйнейшае вінаробнае прадпрыемства Крыму — пяройдзе ў прыватныя рукі. Улады анэксаванага Расеяй паўвострава вырашылі яго прыватызаваць: у дзяржавы нібыта няма сродкаў на ўтрыманьне i разьвіцьцё прадпрыемства.
Іранскае агенцтва Fars апублікавала новыя вынікі расьсьледаваньня абставінаў, пры якіх быў забіты «бацька іранскай ядзернай бомбы» Махсэн Фахрызадэ. Агенцтва сьцьвярджае, што яго расстралялі з аўтаматычнай зброі з дыстанцыйным кіраваньнем.
Ляўрэаткай сёлетняй расейскай прэміі імя Андрэя Белага стала пісьменьніца Таня Скарынкіна за кнігу вершаў «И все побросали ножи».
Сілавікі працягваюць затрымліваць журналістаў, якія выконваюць свае абавязкі на акцыях пратэсту.
Другі фігурант справы — лекар-анэстэзіёляг Арцём Сарокін. Справу па факце забойства Рамана Бандарэнкі дагэтуль не распачалі.
У Менску затрымалі журналістку выданьня «Новы Час» Яну Трусілу. Людзі паведамілі ў рэдакцыю, што бачылі затрыманьне нейкай журналісткі.
Нарвэская кампанія Yara, адзін з найбуйнейшых сусьветных пастаўшчыкоў мінэральных угнаеньняў і адзін з ключавых кліентаў Беларускай калійнай кампаніі, зноў выказала занепакоенасьць сытуацыяй у Беларусі, піша TUT.BY. Пра заклапочанасьць гаворыцца ў прэс-рэлізе, апублікаваным на сайце Yara. Кампанія працягвае закупляць калій у «Беларуськалію» празь Беларускую калійную кампанію, аднак канстатуе, што «ўсё больш занепакоеная» сытуацыяй у Беларусі. У сваім прэс-рэлізе Yara адзначае, што падтрымлівае міжнародныя правы чалавека... Читать дальше...
У Менску шаснаццатую нядзелю запар прайшлі акцыі пратэсту супраць улады Аляксандра Лукашэнкі. У розных раёнах сталіцы адбыліся дзясяткі «маршаў суседзяў», у самых буйных зь іх удзельнічала па некалькі тысяч чалавек.
Гарадзенцы зьбіраліся невялікімі групамі па мікрараёнах у нядзелю 29 лістапада. Іх затрымлівалі.
Маці хлопца кажа, што праз графіці месячнай даўнасьці карэліцкая міліцыя правяла тры ператрусы.
Старшынём Аб’яднанай грамадзянскай партыі абраны Мікалай Казлоў. Яго кандыдатуру падтрымала большасьць дэлегатаў зьезду партыі, які прайшоў 29 лістапада ў Менску, інфармуе БелаПАН.
Інцыдэнт адбыўся ў Партызанскім раёне Менска.
Пасол Сэрбіі ў Чарнагорыі Ўладзімір Божавіч назваў «вызваленьнем» рашэньне ўладаў Чарнагорыі аб аб’яднаньні з Сэрбіяй, прынятае ў 1918 годзе.
У Менску і іншых гарадах Беларусі міліцыя разганяе калёны і затрымлівае пратэстоўцаў, якія ў сваіх мікрараёнах выйшлі на маршы супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалту. Але людзі зьбіраюцца зноў.
«Не разумею, навошта гэты зьдзек з партрэтаў забітага, з кветак у яго памяць, навошта гэтае сатанінскае патаптаньне лямпад і абразкоў?», — напісаў ён на сваёй старонцы ў Facebook.
У Менску адсутнічае электрычнасьць на трох вуліцах у мікрараёне Малінаўка — на Ясеніна, Громава і Слабадзкой.
29 лістапада сабраўся XX зьезд Аб'яднанай грамадзянскай партыі, удзел у якім прымаюць 85 дэлегатаў.
Міністэрства аховы здароўя апублікавала зьвесткі пра сытуацыю з каранавірусам за мінулы дзень.
У Беларусі сёньня на 12-ю гадзіну заплянаваныя «дваровыя маршы». Калі нешта адбываецца каля вас, дасылайце нам фота і відэа на @SvabodaBelarus_Bot.
У Менску, як штораз у нядзелі, у чаканьні акцый пратэсту апэратары мабільнай сувязі «абмежавалі» доступ да мабільнага інтэрнэту.
Дэфіцыт кадраў беларускіх дзяржаўных СМІ бачны няўзброеным вокам, адзначае «Настоящее время». З каналу на канал, зь сюжэту ў сюжэт снуюць адныя і тыя ж людзі, якіязьяўляюцца ў розных амплюа, але заўсёды гавораць патрэбныя ўладам словы.
Беларускія лекары — рэнтгеноляг Ігар Гоцін і анкаўроляг Аляксандар Мініч — у лістападзе адбывалі адміністрацыйны арышт і захварэлі на каранавірус. У эфіры «Настоящего времени» яны расказалі пра сытуацыю з COVID-19 у ізалятарах.
Сьвятлана Ціханоўская дала вялікае інтэрвію ўкраінскай службе «Радыё Свабода». Мы выбралі самыя яскравыя моманты зь яго, датычныя Беларусі.
Падзеі 29 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі