У Беларусі плюс 741, Лукашэнка абураецца «расхлябанасьцю» мэдыкаў, якія самі захварэлі. Вынікі 23 красавіка
Мы сабралі для вас навіны зь Беларусі і сьвету, датычныя каранавірусу, за 23 красавіка.
Мы сабралі для вас навіны зь Беларусі і сьвету, датычныя каранавірусу, за 23 красавіка.
Арганізацыя Аб’яднаных Нацый папярэджвае, што пандэмія каранвіруснсай інфэкцыі «хутка ператвараецца» ў крызіс з правамі чалавека, паколькі ўрады ўводзяць абмежавальныя захады і спрабуюць сабраць сотні мільярдаў даляраў, каб палегчыць сацыяльныя і эканамічныя наступствы ўспышкі.
У Буда-Кашалёве — успышка каранавірусу, кажа адна з супрацоўніц хуткай дапамогі.
Дэпутаты Эўрапарлямэнту 23 красавіка прагаласавалі за пагадненьне аб рэадмісіі паміж Беларусьсю і Эўразьвязам. Мяркуецца, што дакумэнт ратыфікуюць 13–14 траўня.
Гарадзкая рада Ратэрдаму прагаласавала за пакрыцьцё стратаў на 6,7 мільёна эўра ў выніку адмены мерапрыемства 2020 году, паведамляе Reuters са спасылкай на агенцтва ANP.
«Было дзіўна, калі выявілася, што ў мяне каранавірус»
Колькасьць тых, хто выздаравеў ад каранавірусу, у Італіі за апошнія суткі склала 3 033, колькасьць новых выпадкаў заражэньня за той жа пэрыяд — 2 646.
На мяжы Драгічынскага і Бярозаўскага раёнаў каля ракі Ясельды ратавальнікі МНС тушаць буйны пажар.
Сярод пацыентаў Рэспубліканскага клінічнага мэдцэнтру кіраўніцтва спраў прэзыдэнта ў Ждановічах — сябра выканкаму Міжнароднай фэдэрацыі самба Ўладзімер Япрынцаў. Сюды яго паклалі з двухбаковым запаленьнем лёгкіх і каранавірусам.
«Калі мне патэлефанавала Сьвятлана Алексіевіч і сказала, што хоча дапамагчы, гэта было неверагодна важна і прыемна», — кажа Ліза Мядзьведзева, якая кіруе ініцыятывай дапамогі пажылым гамельчукам.
Каб засьцерагчыся ад заражэньня каранавіруснай інфэкцыяй, жыхары магілёўскага Спэцыяльнага дому для вэтэранаў, састарэлых і інвалідаў мусяць вучыцца жыць ва ўмовах самаізаляцыі. Свабода пацікавіліся, як яны ўспрымаюць новыя абмежаваньні.
Свае вершы чытае паэтка і перакладчыца Юлія Цімафеева.
У Міністэрстве адукацыі назвалі адкрыцьцё школ апраўданым крокам і заявілі, што настаўнікі не павінны праводзіць урокі ў клясах, а потым весьці онлайн-навучаньне для адсутных.
Гэтай нарады ўсе даўно чакалі. Ва ўсіх краінах, якія пацярпелі ад каранавірусу, улады запусьцілі мэханізмы дзяржпадтрымкі бізнэсу. У некаторых краінах прынялі праграмы матэрыяльнай падтрымкі насельніцтва. І толькі ў Беларусі не рабілася нічога.
Свабода задае вядомым інтэлектуалам пытаньні пра антрапалягічны сэнс пандэміі. Сёньня прапануем вашай увазе адказы польскай журналісткі, кіраўніцы тэлеканалу «Белсат» Агнешкі Рамашэўскай-Гузы.
Газэта The New York Times задала экспэртам пытаньні, якія тычацца паводзінаў і гігіены падчас пандэміі каранавірусу.
Менская духоўная акадэмія ў сувязі зь неспрыяльнай эпідэміялягічнай сытуацыяй закрылася на карантын да 10 траўня.
Намесьнік гендырэктара хакейнага клюбу «Нёман» Анатоль Варывончык пацьвердзіў Tribuna.com, што ўдзельнікі каманды захварэлі на Covid-19.
7 грамадзкіх арганізацый, якія апякуюцца інтэрнатамі для састарэлых, інвалідаў і хворых на псыхічныя хваробы, падпісалі адкрыты зварот у сувязі з распаўсюдам у гэтых установах каранавірусу.
Намесьнік генэральнага дырэктара сьцьвярджае, што гэта не зьвязана з карантынам.
У Рэспубліканскім клінічным мэдцэнтры кіраўніцтва спраў прэзыдэнта ў Ждановічах перапрафілявана спэцыяльнае аддзяленьне для лячэньня пацыентаў з каранавірусам.
«Зайшла, заразілася, панесла заразу ў грамадзтва».
Саюз эўрэпейскіх футбольных асацыяцыяў (UEFA) пастанавіў, што ўсе нацыянальныя пяршынствы гэтага сэзону мусяць быць закончаныя да 3 жніўня 2020 году.
Днём раней Мінздароўя прызнала 7281 выпадак каранавірусу ў Беларусі (558 новых выпадкаў за дзень) і 58 сьмерцяў ад COVID-19. Статыстыка па асобных рэгіёнах не публікавалася.
Праваабаронцы заяўлялі, што мера стрыманьня Шаўрова празьмерная, «можа расцэньвацца толькі як спосаб аказаць ціск на абвінавачанага з помсты».